«КАК Я ЛЮБЛЮ ГЛУБИНУ ТВОИХ ЛАСКОВЫХ ГЛАЗ…» у МАСКВЕ

Напрыканцы мая з выступленнем, прысвечаным 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, коласаўцы наведалі сталіцу Расіі. У Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся музычна-паэтычны вечар «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…».

Сцэнар і пастаноўка вечара – Наталля Аладка, Святлана Жукоўская. Музычнае суправаджэнне – Аляксандр Крыштафовіч (баян) і Алена Парфёнава (раяль).

У вечары прымалі ўдзел заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік тэатра імя Якуба Коласа Валерый Анісенка, акцёры Наталля Аладка, Святлана Жукоўская, Юлія Крашэўская, Яўген Лук’янаў, Юлія Цвікі, Дзмітрый Каваленка.

Узначальваў дэлегацыю Коласаўскага тэатра дырэктар Аляксандр Старых.

Падрабязна пра выступ можна прачытаць на сайце Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка