«ДЗІКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА». ГРАМАДСКІ ПРАГЛЯД

Уладзімір Караткевіч сапраўды адзін з самых любімых аўтараў Коласаўскай сцэны. «Званы Віцебска» і «Ладдзя Роспачы», «Леаніды не вернуцца на зямлю» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» – гэтыя пастаноўкі, як і ўся творчасць вядомага беларускага пісьменніка, прасякнутыя найвялікшай любоўю да Айчыны, вернасцю роднаму слову, шчырасцю і адкрытасцю.

Падыходзіць да заканчэння і праца над спектаклем «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай дэтэктыўна-прыгодніцкай аповесці. Рэжысёр Юрый Лізянгевіч вызначыў жанр пастаноўкі як «містыфікацыя».

XIX стагоддзе. Беларускія землі. У пошуках старадаўніх легендаў малады вучоны-этнограф Андрэй Беларэцкі трапляе ў маёнтак Балотныя Яліны, дзе гаспадарыць апошняя спадчынніца свайго роду Надзея Яноўская. Усё наваколле, а больш за іншых маладая паненка, дрыжаць ад грукату капытоў палявання караля Стаха. Андрэй Беларэцкі імкнецца высветліць сутнасць легенды. Прывіды ці жывыя людзі маюць намер давесці маладую жанчыну да смерці, знішчыць у цнатлівай душы веру ў справядлівасць і выратаванне?.. А можа, гэта толькі рэшткі сярэднявечнага мыслення?

Захапляючая дэтэктыўная гісторыя неверагодна сугучна з сённяшнім часам. А дзікае паляванне караля Стаха выступае своеасаблівым сімвалам цемры, голаду, нераўнапраўя і цёмнага жаху, якія, здаецца, часам пануюць над светам. Адолець, перамагчы зло здольныя толькі нястомная надзея і святло кахання.

Галоўныя ролі ў спектаклі выконваюць Яўген Лук’янаў і Юлія Крашэўская.

Першы грамадскі прагляд
спектакля «Дзікае паляванне караля Стаха»
адбудзецца
7 ліпеня (панядзелак), а 19-й гадзіне,
у вялікай зале Коласаўскага тэатра.
Уваход вольны!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка