«ЦЕНЬ ДУМКІ НАШАЙ...» У ВІЛЬНІ

9 сакавіка беларуская тэатральная супольнасць адзначае дзень нараджэння Францішка Аляхновіча, аднаго з заснавальнікаў айчыннага прафесійнага тэатра. Тэатр імя Якуба Коласа з гэтай нагоды выступіць са спектаклем «Цень думкі нашай...» паводле твораў Аляхновіча ў Вільні - на вуліцы Раўгікласа, 25, у Доме нацыянальных згуртаванняў. Арганізатары выступу - Таварыства беларускай культуры ў Літве і Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.

У спектаклі задзейнічаны артысты тэатра Наталля Аладка, Георгій Лойка, Ульяна Ацясава, Раман Салаўёў. Рэжысёр-пастаноўшчык - Ніна Обухава. Мастак-пастаноўшчык - Андрэй Жыгур. Пластыка Сяргея Таўкача.

Асоба Аляхновіча знакавая і непасрэдна для самога тэатра: ён быў першым загадчыкам літаратурнай часткі. Яго аповесць «У кіпцюрох ГПУ», урывак з якога можна будзе пачуць і на спектаклі, - першы твор сусветнай літаратуры, які апісвае жыцьцё ў сталінскім канцэнтрацыйным лагеры. За савецкім часам імя драматурга было забаронена і вернута беларускай гісторыі толькі з распадам СССР. Таму адна з галоўных задач мерапрыемства – звярнуць увагу грамадскасці на імя драматурга і яго творчасць і спрычыніцца да яго вяртання ў беларускую культуру.

Пачатак спектакля а 18-й гадзіне.
Уваход вольны.

Комментарии

Дзякуй вялікі за цудоўны спектакль у Вільні! Вы здолелі стварыць сапраўднае свята. Прыемна было шмат людзей рознага ўзросту, зацікаўленых пабачыць такую рэдкую для сённяшняй Вільні беларускую п'есу.
Дзякуй за прыемныя ўражанні, успаміны. Творчых поспехаў і ўдзячных гледачоў вам!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка