ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА
16+
Аляксей Дудараў.
Інтэрактыўная камедыя на 2-е дзеі.
Вялікая сцэна.
Прэм’ера - 24 чэрвеня 2021 года.
Малады акцёр Вілен занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс. Белы востраў – нязбыўная мара, дзе кожны знаходзіць сябе і мае шчасце казаць толькі праўду.
Інтэрактыўны спектакль дазволіць гледачам стаць непасрэднымі, актыўнымі ўдзельнікамі сцэнічнага дзеяння. Яны разам з Віленам пройдуць складаны тэатральны шлях, напоўнены гумарам, камічнымі сітуацыямі і арыгінальнымі сюжэтнымі паваротамі. Усе разам мы даведаемся, ці магчыма здабыць шчасце і наблізіцца да запаветнай мары.
У спектаклі выкарыстоўваюцца цытаты на італьянскай і рускай мовах.
Пастаноўка і музычнае афармленне Святланы НАВУМЕНКА.
Сцэнаграфія і касцюмы Юрыя САЛАМОНАВА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад п’есы на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Тэксты песень Максіма ДУБОЎСКАГА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ПЁС –
ВІЛЕН – Яўген БЕРАСНЕЎ
ЖАНЭТТ – Ульяна АЦЯСАВА / Вікторыя ШАМАРДЗІНА
ФЭД –
ЕЎДАКІЯ – Ніна ОБУХАВА
ЛІЛЯ КАНСТАНЦІНАЎНА – Святлана ЖУКОЎСКАЯ / Таццяна ЛІХАЧОВА, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Працягласць спектакля - 2 гадзіны з антрактам.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Публікацыі
1. «Пёс Белага вострава на сучаснай сцэне...» Ю.Іваноўскага. Пра спектакль «Пёс Белага вострава». - «Культура», 21.08.2021. (Чытаць).
Добавить комментарий