!!! ПРЭМ'ЕРА!!! «ВОСЕНЬСКАЯ САНАТА» !!!ПРЭМ'ЕРА!!!

Прэм'ерны спектакль - як нараджэнне дзіцяці. Да неверагоднасці хвалюецца рэжысёр, у нервовым стане акцёры, у чаканні гледачы... Увесь коласаўскі тэатр паглыбляецца ў атмасферу заклапочанай радасці. Як усё адбудзецца? Ці пойдзе так, як запланавана? Прыходзьце - і пабачыце!

13 лістапада, у сераду, а 19-й гадзіне, адбудзецца першы, прэм'ерны, паказ спектакля «Восеньская саната». Знаўцам аўтарскага кіно назва будзе знаёмай. Так, вы не памыляецеся: рэжысёр Ігар Баярынцаў стварыў сцэнічную версію знакамітага стужкі шведскага рэжысёра Інгмара Бергмана.

Сюжэт той жа. Пасля сямігадовага перапынку вядомая піяністка Шарлота нарэшце наведвае дачку Еву. Усё жыццё заклапочаная выключна сабою, маці нават не можа ўявіць, якія пакуты перанесла Ева, пазбаўленая клопату і любові. Начная размова (а менавіта так вызначаны жанр спектакля) становіцца сапраўдным споведам. Ці здолеюць дзве родныя жанчыны знайсці агульную мову? Ці звязаны хоць нечым іх думкі, пачуцці або ўжо ніколі нельга вярнуць згубленае?

Ролю Шарлоты выконвае Ларыса Антосева, ролю Евы - Ніна Обухава, ролю Віктара - Генадзь Гайдук і Уладзімір Сівіцкі, ролю Алены - Марына Пятрова і Алена Грынь.

Паказ адбываецца ў тэатральнай гасцёўні.

Яшчэ раз у гэтым месяцы спектакль «Восеньская саната» адбудзецца 27 лістапада, у сераду.

Сачыце за афішай! Любіце тэатр!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X