АСЕННІ ROCK'N'ROLL
12+
Міхаіл Хейфец.
Міні-серыял для мужчыны і жанчыны
па матывах п’есы «Rock'n'roll на захадзе сонца».
Камерная сцэна.
Прэм’ера – 20 сакавіка 2020 года.
Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адно аднаго. Ці сапраўды гэта так?
…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…
І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.
Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Што іх чакае? Дарога разам ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?
Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння – нашыя дні.
П’есы рускамоўнага драматурга з Ізраіля Міхаіла Хейфеца ідуць сёння ў многіх тэатрах Расіі і Украіны, рэжысёры добра ведаюць аўтара і любяць яго творы за гумар і жывыя дыялогі.
Гэтая камедыйная гісторыя як непасрэдны пасыл гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці блізкую душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!
У спектаклі шмат музыкі, класічны рок-н-рол танчаць як маладыя выканаўцы, так і артысты сталага веку.
Пастаноўка і музычнае афармленне Аляксандра ДОЛЬНІКАВА (Расія).
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад на беларускую мову Васіля ТКАЧОВА.
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ
ЁН - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
ЯНА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ
ТАНЦОР - Ілля БЛЫКІН
ТАНЦОРКА - Дар’я ФРАНЦУЗАВА
Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін.
Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.
Комментарии
Хочу от души поздравить Славу
Хочу от души поздравить Славу Грушова с юбилеем! Слава хороший человек, рыбак, отец. Может быть, я не вовремя, но моя душа летит в Витебск! Поздравляю!
Добавить комментарий