Наш тэатр жыве ў Віцебску больш за 95 год, стаіць на неверагодна значным, прыгожым месцы - Альгердавай гары - і цешыць віцебскага гледача і гасцей з іншых гарадоў творамі тэатральнага мастацтва на роднай беларускай мове. У рэпертуары Коласаўскага тэатра спектаклі разнастайных жанраў: ад іранічнай мілай драмы да сучаснай прыпавесці і трагігратэску. У тэатры з ахвотаю ставяцца пастаноўкі паводле беларускіх, гэтак і замежных аўтараў, класічная і сучасная драматургія. Цудоўная трупа тэатра жыве як адна вялікая сям’я. У тэатры дзве пляцоўкі - вялікая і камерная сцэны. Штогод у Коласаўскім тэатры ладзіцца фестываль сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр». Коласаўцы бяруць актыўны ўдзел у гастролях і тэатральных фестывалях, заўжды адкрытыя да творчага супрацоўніцтва.