ІДУЦЬ РЭПЕТЫЦЫІ ЧАРОЎНАЙ КАЗКІ ДА СВЯТКАВАННЯ НОВАГА ГОДА - «БЕЛАСНЕЖКА і СЕМ ГНОМАЎ»
Да святкавання Новага года яшчэ два месяцы, але тэатр імя Якуба Коласа рыхтуецца ўжо зараз. Поўным ходам ідуць рэпетыцыі чароўнай казкі «Беласнежка і сем гномаў» па матывах гісторыі, выдадзенай нямецкімі фалькларыстамі Якабам і Вільгельмам Грымамі ў 1812 годзе.
Прынцэса-сірата Беласнежка вырасла і стала добрай, клапатлівай дзяўчынай, чым вельмі не задаволеная яе мачаха-каралева. Яна хоча быць адзінай кіраўніцай навакольных прастораў. Але Прынц, якога каралева ўзяла ў палон, не расказвае, як атрымаць прыхільнасць, павагу жывёл і раслін. А тут яшчэ і чароўнае люстэрка пастаянна нагадвае, што Беласнежка стала самай прыгожай на свеце. Каралева загадвае знішчыць падчарку. Але ў яе атрымліваецца схавацца ў доміку лясных жыхароў – братоў-гномаў.
Калі хочаце даведацца, хто і як выратуе Беласнежку ад пераследу злой мачахі-каралевы – прыходзьце ў тэатр імя Якуба Коласа на дзіцячы спектакль. Скажам па сакрэце, што дабро ў любым выпадку пераможа зло, а ў сэрцах запануюць пачуцці сяброўства і любові.
Пастаноўка Ульяны Ацясавай. Для яе гэта дэбют у якасці рэжысёра на прафесійнай сцэне. Сцэнаграфія Святланы Макаранка. Касцюмы Наталлі Сарычавай. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Аўтар п’есы і тэкстаў песень Алесь Замкоўскі. Памочнік рэжысёра Кацярына Мураўёва.
У спектаклі занятыя: Ксенія Камінская / Дар’я Французава (Беласнежка), Вадзім Асвяцінскі (Разумнік), Яўген Бераснеў / уладальнік медаля Францыска Скарыны Генадзь Гайдук (Буркун), Раман Волат (Весялун), Цімур Жусупаў (Соня), Аляксей Анісеня (Сарамлівец), Ніна Обухава (Плакса), Ілля Блыкін (Адважнік), Вікторыя Шамардзіна (Каралева), Дзмітрый Філімоненкаў (Прынц), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Галоўны выканаўца), уладальнік медаля Францыска Скарыны Пятро Ламан (Галоўны паляўнічы), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна / Раіса Грыбовіч (Кактус), Святлана Жукоўская / заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Рамонак), Аксана Сурвіла і Алёна Чыстабаева (Стражнікі).
Узроставае абмежаванне – 0+.
Паказы спектакля «Беласнежка і сем гномаў» адбудуцца
21 снежня, субота - 11:00, 14:30, 17:30
22 снежня, нядзеля - 11:00, 14:30, 17:30
25 снежня серада - 11:00, 14:30, 17:30
27 снежня, пятніца - 18:00
28 снежня, субота - 11:00, 17:30
29 снежня, нядзеля - 11:00, 17:30
4 студзеня 2025 года, субота - 11:00
5 студзеня 2025 года, нядзеля - 11:00
Пасля кожнага паказу юных гледачоў і іх бацькоў чакае
навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!
Святкуйце Новы год
разам з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа!
Добавить комментарий