АСЕННІ ROCK'N'ROLL

 

12+

Міхаіл Хейфец.

Міні-серыял для мужчыны і жанчыны
паводле п’есы «Rock'n'roll на захадзе сонца».

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 20 сакавіка 2020 года.


Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адно аднаго. Ці сапраўды гэта так?

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату…

І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Што іх чакае? Дарога разам ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?

Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння – нашыя дні.

П’есы рускамоўнага драматурга з Ізраіля Міхаіла Хейфеца ідуць сёння ў многіх тэатрах Расіі і Украіны, рэжысёры добра ведаюць аўтара і любяць яго творы за гумар і жывыя дыялогі.

Гэтая камедыйная гісторыя як непасрэдны пасыл гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці блізкую душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!

У спектаклі шмат музыкі, класічны рок-н-рол танчаць як маладыя выканаўцы, так і артысты сталага веку.


Пастаноўка і музычнае афармленне Аляксандра ДОЛЬНІКАВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі ЛАВІЦКАЙ-ЯРМОЛАВАЙ.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

Пераклад п'есы на беларускую мову Васіля ТКАЧОВА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ЁН - Вячаслаў ГРУШОЎ, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ЯНА - Святлана ЖУКОЎСКАЯ

ТАНЦОР - Ілля БЛЫКІН / Аляксандр ПАЧКАЕЎ

ТАНЦОРКА - Надзея РАДЗІМАВА / Дар’я ФРАНЦУЗАВА


Працягласць спектакля – 1 гадзіна 15 хвілін.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Навіны на тэлеканале «Віцебск»

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X