ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ

 

12+

Арцём Казюханаў.

Дарога жыцця ў сямі песнях
паводле творчасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 20 і 22 лістапада 2022 года.


Спектакль «Дзеці. Вёрсты» прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Выкарыстоўваючы сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі, сённяшнія творцы тэатра па-аўтарску асэнсоўваюць спадчыну сусветна вядомага айчыннага пісьменніка. Пастаноўка насычана глыбокімі роздумамі, народным гумарам, лірычным настроем, яна яшчэ раз паказвае, што жыццё – гэта моцная сумесь трагічных і камічных эпізодаў.

Шляхі Станцыйнага наглядчыка і Кабеты перасякаюцца на дарозе жыцця. У віхуры ўспамінаў яны аб’яднаны адным пытаннем: куды жыць? Памяць адкрывае старонкі мінулага – адну за адной. Сям’я, пачуццё абавязку, немагчымасць зразумець бліжняга, любоў маці і сына, самалюбства... Класічныя героі з трылогіі «На ростанях» і п’есы «На дарозе жыцця» разам з гледачамі ідуць дарогамі свайго жыцця, шукаюць, як у кругазвароце дзён захаваць нешматлікія імгненні шчасця.


Рэжысёр-пастаноўшчык Інэс АМАМІ.
Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА.
Кампазітар Павел САЛДАЦІКАЎ.
Харэограф Сяргей ТАЛКАЧ.
Пераклад п'есы на беларускую мову Пятра ЛАМАНА, заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

КАБЕТА - Раіса ГРЫБОВІЧ / Святлана ЖУКОЎСКАЯ

СТАНЦЫЙНЫ НАГЛЯДЧЫК - Генадзь ГАЙДУК, уладальнік медаля Францыска Скарыны / Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

ВАСІЛЬ, сын Кабеты - Антон БАРАНОЎСКІ / Дзмітрый ФІЛІМОНЕНКАЎ

САША / ГАННА - Аліна АСТРАШАБСвятлана СУХАДОЛАВА

МАРЫЯ / ДЗЯЎЧЫНА - Ульяна АЦЯСАВА / Надзея РАДЗІМАВА

КРУГЛЫ / ЧЭСЬ, сын Баранкевіча - Міхаіл АСАНАЎ / Раман ВОЛАТ

САХАНЮК / СВЯТАР - Цімур ЖУСУПАЎ

ЛАБАНОВІЧ / БАРАНКЕВІЧ - Яўген БЕРАСНЕЎ


Працягласць спектакля - 1 гадзіна 30 хвілін без антракту.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Фестывалі

XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2023)
ХХVII Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» (Брэст, 2023)
IX Міжнародны тэатральны фестываль «Любовь, что движет солнце и светила» (Навашахцінск, Расія, 2025). Спектакль узнагароджаны дыпломам «Прыз глядацкіх сімпатый». Раіса Грыбовіч за ролю Кабеты ўзнагароджаная дыпломам імя народнага артыста СССР М.І.Бушнова «За лепшую жаночую ролю». Раіса Грыбовіч і Генадзь Гайдук, выканаўца ролі Станцыйнага наглядчыка, уладальнік медаля Францыска Скарыны, узнагароджаныя спецыяльнымі дыпломамі журы фестывалю «За высокую місію служэння тэатру».


Навіна на ТРК «Віцебск»
Прэм'ера спектакля

Перадача «Вячэрні Віцебск» на ТРК «Віцебск»

Дзённік IX Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Любовь, что движет солнце и светила» (Навашахцінск, Расія, 2025)

Навіна на ТРК «Віцебск»
Спекта
кль на IX Міжнародным тэатральным фестывалі «Любовь, что движет солнце и светила» (Навашахцінск, Расія, 2025)

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X