У ДЗЕНЬ ТЭАТРА – ТРЫ ЎЗНАГАРОДЫ: ТАДЭВУШ КОКШТЫС, НАТАЛЛЯ АЛАДКА, ІРЫНА ЦІШКЕВІЧ

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, у Мінску, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, адбылася цырымонія ўручэння найбольш ганаровай тэатральнай прэміі Беларусі – «Крыштальнай Паўлінкі».
«Крыштальнай Паўлінкай» уганараваны народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Тадэвуш Кокштыс.
Тадэвуш Антонавіч Кокштыс працуе ў Коласаўскім тэатры з 1958 года пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. На яго рахунку – неверагодная колькасць ярка камедыйных і глыбока драматычных роляў. Да сённяшняга часу Тадэвуш Кокштыс – акцёр вялікіх магчымасцяў характарнага плана. Абаяльны, тонкі гумарыс, Тадэвуш Антонавіч карыстаецца вялікай павагай у тэатры.
Таксама ў самае тэатральнае свята ўзнагароджаны яшчэ дзве артысткі Коласаўскага тэатра. Наталля Аладка атрымала ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Ірына Цішкевіч – Грамату Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Ганарымся!!! Самыя лепшыя нашыя пажаданні! Беражыце талент! Няхай праца і надалей натхняе на новыя здзяйсненні!
Больш падрабязна пра гэтую выдатную навіну можна прачытаць на сайтах:
– Беларускі партал ТUT.BY
– газета «СБ-Беларусь сегодня»
– тэлеканал АНТ
– БелТА


















Добавить комментарий