«ЁН. ЯНА. АКНО. НЯБОЖЧЫК» - У НОВЫМ СКЛАДЗЕ!

У Коласаўскім тэатры ёсць спектакль, які гледачы ніяк не адпускаюць са сцэны. Не, гэта не «Несцерка», хоць таксама камедыя.

Прэм’ера «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» паводле знакамітай п’есы Рэя Куні «№13» адбылася ў лютым 2005 года. 16 год на сцэне! Не кожная пастаноўка вытрымае. І ўсё роўна спектакль застаецца адным з самых папулярных глядацкіх відовішчаў. Не толькі на коласаўскай сцэне, але і ва ўсёй вобласці. І на гастолях. Аднак з часам акцёры сыходзяць, а пастаноўка застаецца. З новымі акцэнтамі і фарбамі.

Вось і ў красавіку 2016-га чарговае абнаўленне. У галоўнай ролі Рычарда Уіллі - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў. У ролі Дэтэктыва - Уладзіслаў Жураўлёў. У ролі сястры Фостэр - Ірына Цішкевіч. Таленавітыя акцёры адказна ставяцца да сваёй творчай працы і гатовыя даказаць: час - часам, а тэатр усё роўна вечны!

Коласаўскі тэатр чакае сваіх гледачоў
у нядзелю,
24 красавіка,
а 18-й гадзіне.
Камедыя «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» На 2-е дзеі.

Вы гатовыя смяяцца?

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка