ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ. «ЗАГАДКАВЫЯ ВАРЫЯЦЫІ». ГРАМАДСКІ ПРАГЛЯД

18 снежня, а 18-й гадзіне, на сцэне тэатра імя Якуба Коласа пройдзе грамадскі прагляд спектакля пра каханне. Пра каханне да жанчыны, хоць сама гераіня ні разу не з'явіцца перад гледачом. Толькі таямнічы вобраз яе нябачна прысутнічае ў дыялогу двух мужчын, некалі любімых і да гэтага часу закаханых. І гэта справядліва, бо каханне – не заслуга таго, каго мы любім, а наша здольнасць кахаць.

..Вядомы пісьменнік Абель Знарко (Валерый Анісенка) выдаў раман «Незавершанае каханне», у аснову якога – любоўная перапіска мужчыны і жанчыны. То была рэальная гісторыя: мужчына – сам Знарко, жанчына – яго каханая Элен. Іх раман быў свядома перапынены, яны пайшлі на фізічнае расстанне дзеля захавання сваёй любові. Потым, доўгіх пятнаццаць год, Знарко атрымліваў ад Элен лісты, не ведаючы таго, што яна выйшла замуж, а неўзабаве раптоўна памерла. І вось ужо дзесяць год як не яна, а яе муж, настаўнік музыкі Эрык Ларсэн (Генадзь Гайдук),  працягвае перапіску сваёй жонкі з пісьменнікам.

Невядома, як доўга доўжыўся б гэты падман, калі б аднойчы Абель Знарко не ўведаў, што невылечна хворы. Вырашыўшы перад смерцю ўбачыць Элен ў апошні раз, ён апублікаваў перапіску, спадзеючыся тым самым справакаваць прыезд каханай жанчыны. Але замест Элен да Абеля Знарко прыехаў, назваўшыся журналістам, Эрык Ларсэн. Уласна спектакль і пачынаецца з гэтага таямнічага прыезду, дзеянне развіваецца ў зваротнай перспектыве: сустрэча-гутарка двух незнаёмых мужчын раскручвае гісторыю да яе пачатку...

Каханне ў спектаклі ўвасабляе лаўрэат міжнароднага конкурса Глафіра Арыніч.

П’еса шырока вядомага французскага драматурга Эрыка-Эмануэля Шмітта ўпершыню была пастаўлена ў 1996 годзе ў Парыжы і прайшла з грандыёзным поспехам. Адным з двух акцёраў, якія ігралі ў спектаклі, быў Ален Дэлон, які неахвотна згаджаецца працаваць у тэатры, але, прачытаўшы п'есу, адразу даў згоду.

Пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра Валерыя Анісенкі. Сцэнаграфія і касцюмы Валерыя Юркевіча. Ідэя музычнага афармлення Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка.

ПРЭМ’ЕРА споведзі пра каханне «Загадкавыя варыяцыі» адбудзецца 19 снежня, а 19-й гадзіне.

ЧАКАЕМ ВАС У ТЭАТРЫ!

САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка