ТЭАТРАЛЬНЫЯ СУББОТЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ і ІХ БАЦЬКОЎ

Як могуць хлопчыкі і дзяўчынкі прыемна і адначасова карысна правесці суботні дзень? Безумоўна, наведаць тэатр! Ды яшчэ разам з татам і мамай! Абяцаем, што гэтыя шчаслівыя хвіліны застаюцца ў памяці на доўга.
Тэатр імя Якуба Коласа аднаўляе традыцыю сямейных праглядаў дзіцячых спектакляў па суботах. У лютым такія прыемныя сустрэчы з любімымі казачнымі героямі адбудуцца 13 і 27 лютага а 12-й гадзіне. Дзверы ў чароўны свет тэатра адчыніць спектакль «Тр’ям! Вітаю!» паводле п’есы Сяргея Казлова. Рэжысёр – Ірына Цішкевіч.
Сціплы, даверлівы і дужа цікаўны Вожык (Юлія Цвікі), шчыры, крышачку ўпарты, але надзвычай добразычлівы Мядзведзік (Арцём Герак), гарэзлівы, спрытны і вясёлы Зайка (Яўген Бераснеў) запросяць вас у сапраўднае падарожжа ў таямнічую краіну «Цілімілімляндыю». У той краіне ўсе гавораць «па-цілімілімляндску», называюцца «мляндамі», ходзяць дагары нагамі і вітаюць адзін аднаго словам «Тр’ям!». І галоўнае – там няма ваўкоў. Гэтак задумаў Мядзведзік. Але ж… Адна справа – фантазія, а другая – рэальнасць. І як не стараліся сябры, адзін галодны, але даволі інтэлігентны Воўк (Уладзіслаў Жураўлёў) вырашыў давесці ўсім сваё існаванне.
Вясёлая музыка, адданыя і ветлівыя артысты, пальчыкавыя лялькі, феерверкі – для таго, каб стварыць цудоўны настрой і захапіць увагу малых гледачоў ды іхніх бацькоў.
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры на субботніх дзіцячых спектаклях!
Сачыце за афішай!
Добавить комментарий