ТАМАРА СКВАРЦОВА – ДЫПЛАМАНТ ФЕСТЫВАЛЯ «РОДНИКОВОЕ СЛОВО»

Напрыканцы верасня Коласаўскі тэатр годна прэзентаваў беларускае тэатральнае мастацтва на IV Міжнародным тэатральным фестывалі імя Фёдара Абрамава «Родниковое слово» ў Архангельску. У ім прымалі ўдзел творчыя калектывы з Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Волагда, Самара), Германіі, Турцыі. Беларусь у гэтым фестывалі ўдзельнічала ўпершыню.

Паказаная на вялікай сцэне Архангельскага тэатра драмы імя М.В.Ламаносава трагікамедыя «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аповесці Паўла Санаева ўразіла і гледачоў, і журы, якое ўзначаліла доктар мастацтвазнаўства, прафесар Алена Аляксандраўна Дунаева (Масква). У мінулым сезоне пастаноўка заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, дырэктара – мастацкага кіраўніка тэатра Валерыя Анісенкі з поспехам прайшла на фестывалі ў Бранску.

Асаблівае ж захапленне ў Архангельску выклікала выступленне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Скварцовай у ролі Бабулі. Рашэннем журы яна была адзначана Дыпломам «За псіхалагічную праўду вобраза ў сцэнічным увасабленні сучаснай прозы».

Дарэчы, трагікамедыя «Пахавайце мяне за плінтусам» прыме ўдзел у заключным этапе III рэспубліканскага конкурса тэатральнага мастацва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў секцыі тэатра драмы. Уручэнне гэтай вышэйшай тэатральнай узнагароды Беларусі чакаецца напрыканцы лістапада.

Водгукі на фестывальны паказ спектакля «Пахавайце мяне за плінтусам» у Архангельску можна пачытаць тут:

Газета «Правда Севера»
Інфармацыйнае агенцтва «Двина-Информ»-1

Інфармацыйнае агенцтва «Двина-Информ»-2
сайт IV Міжнароднага тэатральнага фестываля імя Фёдара Абрамава «Родниковое слово»

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка