ТАМАРА СКВАРЦОВА АДЗНАЧАНА на V СЛАВЯНСКІМ ФОРУМЕ МАСТАЦТВАЎ «ЗАЛАТЫ ВІЦЯЗЬ» у МАСКВЕ

5 снежня ў зале царкоўных сабораў Храма Хрыста Уратавальніка ў Маскве (Расія) адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця V Славянскага форуму мастацтваў «Залаты Віцязь». У межах цырымоніі, у Саюзе кінематаграфістаў Расіі,  ганараваліся лаўрэаты XII Міжнароднага тэатральнага форуму «Залаты Віцязь».

Коласаўскі тэатр прэзентаваў на форуме трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам». Рэжысёр - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Валерый Анісенка.

Па выніках тэатральнага форуму заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Тамара Скварцова ўзнагароджана «Залатым дыпломам» за выкананне ролі Бабулі.

Коласаўцы шчыра віншуюць Тамару Уладзіміраўну і жадаюць ёй далейшых поспехаў на роднай сцэне і па-за яе межамі!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка