«СЯБЕ НЕ СТРАЦIЦЬ, ЛЮДЗЯМ НЕ ЗМАНIЦЬ, ЗАСТАЦЦА, АДНЫМ СЛОВАМ, ЧАЛАВЕКАМ!»

Атмасфера творчай утульнасці, беларуская народная песня, сакавіты, часам на мяжы гумар… З гэтымі паняткамі асацыюецца ў тэатры актрыса Раіса Сцяпанаўна Грыбовіч.

27 лістапада ў 17.30 ў выставачнай зале «Духаўскі круглік» адбудзецца творчы вечар Раісы Грыбовіч «Сябе не страцiць, людзям не зманiць, застацца, адным словам, чалавекам!». Гэтаму так званаму дэвізу яна імкнецца адпавядаць сваё жыццё, якое на самым пачатку наступнага года пяройдзе мяжу ў 55 год.

Шлях маладой актрысы на Коласаўскай сцэне распачаўся ў 1982 годзе пасля паспяховага заканчэння Гродзенскага вучылішча мастацтваў. У 1988 годзе закончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А.Луначарскага (курс Э.Быстрыцкай).

Усяго Раіса Грыбовіч сыграла каля 40 значных роляў. Калінкіна Дуся («Каманда» С.Злотнікава), Крутая («Мудрамер» М.Матукоўскага), Куліна («Залёты» В.Дуніна-Марцінкевіча), Канатная балерына («Цырк Шардам» Д.Хармса), Ураге («Тузы» У.Відмэра), Аляўціна Вітольдаўна («І нас пацалуе світанак» В.Острава), Іванаўна («Адэлаіда» Ж.Унгарда), сястра Глэдзіс Фостэр («Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» Р.Куні), Глумава (Мудрацы…» А.Астроўскага), Проня Прапокаўна, яе маці Яўдакія Піліпаўна («За двума зайцамі» М.Старыцкага), Бабка («Ветрагоны» У.Галубка).

А яе экспрэсіўную Мальвіну са знакамітага «Несцеркі» В.Вольскага ведаюць і ў Віцебску, і за яго межамі!

У Раісы Сцяпанаўны выдатны чысты голас, яна можа сыграць як характарную, так і сацыяльную ролю, пра што кажуць яе апошнія работы – вобразы: Рая («Псіхааналітык для псіхааналітыка» Дз.Балыка), Глумава («Мудрацы…» А.Астроўскага), Маці Дзімона («Ліфт» Ю.Чарняўскай), Маладзіца («Жарты» («Конскі партрэт» Л.Родзевіча), Бернарда Альба («Дом Бернарды Альбы» Ф.-Г.Лоркі), спадарыня Луазо («Дыліжанс» У.Кадрусевіча паводле навэлы Гі дэ Мапасана «Пышка». Лібрэта Леаніда Філатава).

На X Маскоўскім міжнародным фестывалі камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «Славянскі вянец» (Масква, Расія, 2013) адзначана спецыяльным дыпломам «За яскравы вобраз Маці Дзімона ў спектаклі «Ліфт».

Вядома, яскравая творчая дзейнасць Раісы Сцяпанаўны не магла быць незаўважаная. Неаднаразова яна ўзнагароджвалася разнастайнымі ўзнагародамі: грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў (1996), Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2001), грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2006 год), нагрудным знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2011).

У 2010 годзе Раіса Грыбовіч атрымала званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Раіса Грыбовіч пастаянна ўдзельнічае ў Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», супрацоўнічае з культурна-гістарычным комплексам «Залатое кола Віцебска «Дзвіна», Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці.

З 2008 года рэжысуе выступы народнага калектыву «Тэатр-студыя аўтарскай песні» (ГЦК «Віцебск»), народнага драматычнага калектыву «Вандроўнікі» УП «Элект» пры Віцебскай арганізацыі Беларускага аддзялення інвалідаў па зроку. З’яўляецца вядучай міжнароднага фестывалю кавальскага майстэрства «Горад кавалёў» (Кіеў, Україна; Масква, СПБ, Расія), фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» (Паставы).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка