САЦЫЯЛЬНАЯ АКТУАЛЬНАСЦЬ СПЕКТАКЛЯ «ЛІФТ» АДЗНАЧАНА НА X МАСКОЎСКІМ МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ «СЛАВЯНСКІ ВЯНЕЦ»

Удзел у разнастайных фестывалях прыносіць Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа новыя поспехі. Не выключэннем стаў і X Маскоўскі міжнародны фестываль камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «Славянскі вянец», арганізаваны тэатрам на Пяроўскай.

З 1 па 8 чэрвеня расійская сталіца гасцінна прымала артыстаў і рэжысёраў з Беларусі і Украіны, Малдавіі, Балгарыі і Чэхіі. Коласаўцы павезлі на творчы форум спектакль «Ліфт» (рэжысёр Валерый Анісенка) і не памыліліся. Пастаноўка па п’есе сучаснага беларускага драматурга Юліі Чарняўскай мела поспех сярод гледачоў. На спектаклі прысутнічалі кіраўнік Сакратарыята Старшыні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай Дзяржавы Уладзімір Мацвяйчук і першы сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Віктар Іваноў.

Прафесійнае журы фестываля высока ацаніла творчую працу коласаўскага тэатра. Спектакль «Ліфт» узнагароджаны дыпломам «За актуальнае раскрыццё вострых сацыяльных праблем». Артыстка Раіса Грыбовіч адзначана спецыяльным дыпломам «За яскравы вобраз Маці Дзімона ў спектаклі «Ліфт».

З відэазапісам абмеркавання спектакля «Ліфт» можна пазнаёміцца па спасылцы - http://www.youtube.com/watch?v=DxvxRhGPUfQ&feature=youtu.be.

Пра падзеі і спектаклі X Маскоўскага міжнароднага фестываля «Славянскі вянец» можна даведацца на афіцыйным сайце тэатра на Пяроўскай - http://teatrperovo.ru/, а таксама на старонках сацыяльных сетак Facebook і УКантакце.

У артыкуле выкарыстаны фотаздымкі Аляксандра Калугіна.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка