«ШАГАЛ... ШАГАЛ...» НА ФЕСТЫВАЛІ «У ТРОИЦЫ»

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымае ўдзел у IV Міжнародным тэатральным фестывалі «У Троицы», які праходзіць ў расійскім горадзе Сергіеў Пасад.

22 чэрвеня 2017 года коласаўцы пакажуць знакаміты спектакль «Шагал...Шагал...» па п’есе Уладзіміра Драздова. Рэжысёр - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь Баркоўскі. Сцэнаграфія Уладзіміра Матросава. Касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Балетмайстар Павел Гарбуноў.

Больш за 15 год спектакль «Шагал… Шагал…» займае пачэснае месца ў рэпертуары тэатра. Змяняюцца акцёры, але пастаноўка застаецца жыць у тэатры і заўжды знаходзіць свайго гледача.

Творчая група спектакля выязджала на Міжнародныя тэатральныя фестывалі і гастролі. Пастаноўка адзначана галоўным прызам Эдынбургскага фестывалю ў 2000 годзе. Паказана на прэстыжных міжнародных тэатральных фестывалях у Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Малдове, Літве.

Гэты спектакль – гімн гораду маладосці Марка Шагала, нашаму роднаму Віцебску. У 20-ыя гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж. Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся аб сваёй будучай парыжскай славе, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных… Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.

У ролі Марка Шагала – Генадзь Гайдук.

Нагадаем, што год таму ў межах ІІІ Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі было стала падпісанне пагадненне аб супрацоўніцтве з расійскімі Сергіева-Пасадскім драматычным тэатрам-студыяй «Тэатральны каўчэг».

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка