«ШАГАЛ...» НА «ЛІПЕЦКІХ ТЭАТРАЛЬНЫХ СУСТРЭЧАХ»

З 10 па 17 кастрычніка ў расійскім Ліпецку пройдзе XXXIII Міжнародны фестываль «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы». Сярод іншых калектываў з Расіі, Германіі, Сербіі адбудзецца выступленне і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа з Віцебска. 11 кастрычніка беларускія артысты на вялікай сцэне Ліпецкага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы імя Л.Талстога прадставяць спектакль «Шагал…Шагал…» па п’есе У.Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі прыпынкамі».

Рэжысёр – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь Баркоўскі. Сцэнаграфія Уладзіміра Матросава. Касцюмы Святланы Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Балетмайстар Павел Гарбуноў.

Гэты спектакль – гімн гораду маладосці Марка Шагала, нашаму роднаму Віцебску. У 20-ыя гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж. Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся аб сваёй будучай парыжскай славе, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных… Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.

У ролі Марка Шагала – Генадзь Гайдук.

18 год спектакль «Шагал… Шагал…» займае пачэснае месца ў рэпертуары тэатра. Змяняюцца акцёры, але пастаноўка застаецца жыць у тэатры і заўжды знаходзіць свайго гледача.

Сёлета спектакль «Шагал... Шагал...» паспяхова прымаў удзел у міжнародным фестывалі «У Троицы» ў расійскім Сергіевым Пасадзе.

Творчая група спектакля выязджала на Міжнародныя тэатральныя фестывалі і гастролі. Пастаноўка адзначана галоўным прызам Эдынбургскага фестывалю ў 2000 годзе. Паказана на прэстыжных міжнародных тэатральных фестывалях у Італіі, Францыі, Польшчы, Германіі, Малдове, Літве.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка