«НЕДЗЕ ПОБАЧ...» – ВЫСТАВА АНДРЭЯ ЖЫГУРА Ў ВІЦЕБСКІМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ

3 25 лістапада па 13 снежня 2015 года ў Віцебскім мастацкім музеі адбываецца выстава мастака Андрэя Жыгура з сімвалічнай назвай «Где-то рядом...» («Недзе побач...»).

Андрэй Жыгур працуе ў тэатры імя Якуба Коласа мастаком па рэкламе. І адначасова вызначае сваё месца ў сучаснай беларускай тэатральнай сцэнаграфіі. Кожная яго праца на сцэне - метафара, увасабленне задумы аўтара і рэжысёра. «Пахавайце мяне за плінтусам» Паўла Санаева (рэжысёр Валерый Анісенка), «Леанарда ?» Эвальда Флізара і «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова (рэжысёр Аляксандр Марчанка), «IN-side-OUT» па п’есе ірландскага драматурга Энда Уолша «Дублін, які засмоктвае цябе» (рэжысёр Наталля Навумава).

Зараз мастак працуе на сцэнаграфіяй да спектакляў «Белы анёл з чорнымі крыламі» Дзіяны Балыкі (рэжысёр Валерый Анісенка) і «Цені» па творах Францішка Аляхновіча (рэжысёр Ніна Обухава, выпускніца рэжысёрскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў).

Але, безумоўна, у тэатры Андрэй Жыгур не развітваецца з выяўленчым мастацтвам. Прыходзьце на адкрыццё выставы ў Віцебскі мастацкі музей, і мастак сам распавядзе, якія праблемы сучаснага існавання чалавека турбуюць яго найбольш.

Адкрыццё выставы «Где-то рядом...» («Недзе побач...»)
адбудзецца 1 снежня а 16-й гадзіне.

Андрэй Жыгур скончыў мастацка-графічны факультэт, магістратуру Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Сябра маладзёжнай секцыі Беларускага саюза мастакоў. Як прызнаны творца, разам з Наталляй Ярмолавай і Аляксандрам Слепавым уваходзіць у створаную імі творчую суполку «Корань квадратны».

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка