«КОШКІ-МЫШКІ»: АРТЫСТЫ І ГЛЕДАЧЫ – НА АДНОЙ СЦЭНЕ

Сапраўды, вы не памыліліся: тут напісана – «…на адной сцэне ». Так і ёсць. Коласаўскі тэатр робіць эксперыменты не толькі ў жанрах спектакляў, але і ў прасторы, на якой яны паказваюцца. На гэты раз рэжысёр Юрый Лізянгевіч запрасіў гледачоў у святое месца кожнага тэатра – непасрэдна на вялікую сцэну.

Спектакль «Кошкі-мышкі» быў здадзены мастацкай радзе Коласаўскага тэатра яшчэ мінулым летам. Аднак, паколькі па незалежных ад тэатра прычынах малая сцэне так і не адкрылася для гледачоў, то рэжысёр мусіў шукаць нейкае рашэнне. І знашоў. І зрабіў абсалютна лагічную выснову: няма малой – скарыстаемся вялікай. Там на ўсіх хопіць. Таму і глядзельная заля на 100 месцаў, і сцэнічная пляцоўка размешчаны на асноўных коласаўскіх падмостках. На заднім фоне – тэатральныя крэслы. Такім чынам, гледачы маюць магчымасць атрымаць асалоду ад спектакля і адчуць незвычайныя, нават магічныя ўражанні, пабачыць, як выглядае сцэна зунутры, напоўніцу «падключыцца» да тэатральнай энергетыкі.

Высокім мастацкім пачуццям, вядома, садзейнічае і сама пастаноўка. Гульня, якую ладзяць між сабой перакладчыца Таццяна (Тамара Кабяк), яе сястра артыстка Тамара (Таццяна Ліхачова) ды іх патэнцыйная сваячка журналістка-масажыстка Лена (Юлія Крашэўская), – даволі драпежная і небяспечная. Кошкі робяцца мышкамі, а мышкі паказваюць свае вострыя зубкі. Абразлівыя выказванні, стрэл, допыты, раскрытыя таямніцы… Чым скончыцца сямейная дэтэктыўная гісторыя, пакажа фінал спектакля. Будзьце цярплівымі, уважлівымі – і вы ўсё зразумееце.

Бліжэйшыя паказы дэтэктыву «Кошкі-мышкі» адбудуцца 12 і 20 лютага, а таксама – 12 сакавіка. Сачыце за афішай Коласаўскага тэатра!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X