КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР ЗАПРАШАЕ НА СПЕКТАКЛІ Ў ЧЭРВЕНІ І ЛІПЕНІ!

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа шчыра запрашае гледачоў на паказы спектакляў на вялікай і камернай сцэнах у чэрвені і ліпені. Сачыце за афішай тэатра!

З асаблівай радасцю запрашаем усіх на прэм’еру спектакля «Каханне і падаткі» па п’есе Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі». Камедыя-фарс у пастаноўцы вядомага беларускага рэжысёра Генадзя Мушперта адбудзецца 30 чэрвеня, а 19-й гадзіне. Больш падрабязна – у навінах.

Акрамя таго, у ліпені можна наведаць прэм’еры сезону - трагікамедыю «Дом на мяжы» па п’есах Славаміра Мрожака (1 ліпеня, 19:00) і міні-серыял для мужчыны і жанчыны «Асенні rock'n'roll» М.Хейфеца (16 ліпеня, 19:00, і 25 ліпеня, 18:00).

Для аховы здароўя гледачоў у Коласаўскім тэатры прымаюцца максімальныя меры. Рассадка гледачоў у залах будзе ажыццяўляцца праз дыстанцыю ў 1,5-2 метры. Уведзены спецыяльны штодзённы рэжым дэзынфекцыі памяшканняў – перад паказам і пасля паказу кожнага спектакля. У глядацкім фае і прыбіральнях устаноўлены дазатары з антысептыкам для рук. Рэгулярна праводзіцца дэзынфекцыя ручак дзвярэй, парэнчаў лесвіц, падлогі. Адбываецца пастаяннае праветрыванне ўсіх памяшканняў глядацкай часткі тэатра.

Коласаўцы ўпэўненыя ў тым, што ў сённяшняй складанай сітуацыі тэатр можа быць месцам радасці, пазітыву, добрага настрою. Жыццё працягваецца, таму замыкацца ў жыццёвых праблемах і мысліць негатыўна – не наш шлях. Трэба глядзець у будучае з аптымізмам і добрым настроем. Тэатр не можа жыць без гледача, нам усім патрэбны станоўчы энергетычны абмен. Менавіта ў гэтым і ёсць магія тэатральнага мастацтва.

Мы выходзім на сцэну для вас, нашыя гледачы!

А вы – у адказ – любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Даведкі па тэлефонах:
(+375 212) 62-63-81 (каса, касір Жанна Міхайлаўна Пруднікава),
(+375 212) 62-63-96, 62-63-84 (адміністратарская, адміністратар Вікторыя Міхайлаўна Бухто),
(+375 212) 62-63-93 (намеснік дырэктара па арганізацыі гледача Юлія Аляксандраўна Харкевіч).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка