30 чэрвеня – ПРЭМ’ЕРА СПЕКТАКЛЯ «КАХАННЕ і ПАДАТКІ»

Нягледзячы на ўсе няпростыя абставіны, на пандэмію каранавіруса, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа працягвае працаваць над новымі спектаклямі, бо мастацтва – вечнае. Бо коласаўцы вераць: прыйдуць лепшыя дні – і наш глядач вернецца ў нашыя залы. А пакуль ідуць рэпетыцыі, ствараюцца дэкарацыі і касцюмы, друкуюцца анатацыі, афішы і праграмкі...

30 чэрвеня (19:00) на коласаўскай сцэне адбудзецца прэм’ера камедыі-фарсу «Каханне і падаткі»
па п’есе амерыканскіх драматургаў Уільяма Ван Зандта і Джэйн Мілмар «Секс, каханне і падаткі».

Якія пытанні мы вырашаем у маладосці? Як знайсці шчырае моцнае каханне, падтрымаць надзейнае сяброўства, наладзіць добрыя адносіны з бацькамі... Джон Трэчмэн таксама зацікаўлены гэтымі праблемамі, але ў першую чаргу яго турбуе зусім іншае – як заплаціць менш падаткаў і адпаведна зэканоміць некалькі зялёных паперак. Ён упэўнены, што менавіта грошы дазволяць яму больш трывала ўладкавацца ў нашым няпростым свеце. І каб знайсці выхад са складанай сітуацыі, юнак здольны на неверагодныя хітрасці, падманы і нават на ахвяру.

Застаецца толькі адно пытанне: ці вытрываюць блізкія людзі ўвесь гэты маскарад? Адказ атрымаеце ў спектаклі «Каханне і падаткі», камедыі становішчаў з элементамі фарсу.

Над стварэннем спектакля працуе рэжысёр-пастаноўшчык Генадзь Мушперт, ён жа мастацкі кіраўнік Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, які ажыццявіў пераклад п’есы і музычнае афармленне будучага спектакля. Мастак-пастаноўшчык – Святлана Макаранка, яна ж галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

У спектаклі занятыя артысты: Паліна Крашэўская (Каця Дэніс), Уладзіслаў Жураўлёў і Аляксандр Казлоў (Лэслі Артур), Дзмітрый Каваленка (Джон Трэчмэн), Юрась Цвірка (спадар Джансэн), Раіса Грыбовіч (Вівіян Трэчмэн), Генадзь Гайдук (Флойд Шпінэль), Алёна Чыстабаева (Коні), Пятро Ламан (Арнольд Груніён).

Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон 62-63-81.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка