КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР АДКРЫВАЕ СВОЙ 94-ы СЕЗОН!

У верасні гледачоў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа чакае насычаны пачатак новага, 94-га, сезона.

Традыцыйна адкрыецца сезон народнай камедыяй «Несцерка» В.Вольскага. 10 верасня, а 19-й гадзіне, запрашаем усіх далучыцца да гісторыі народнага беларускага жартаўніка і дасціпніка. Спектакль перажыў некалькі адраджэнняў, адзначыў сваё 75-годдзе і зараз, як і раней, з'яўляецца найбольш папулярным сярод віцебскага гледача. Акрамя таго, знакавасць гэтай падзеі двайная: гэта будзе бенефіс вядучага майстра сцэны тэатра Пятра Ламана, які 11 ліпеня адзначыў 70-годдзе і на адкрыцці сезона ў чарговы раз парадуе гледача ў галоўнай ролі Несцеркі. Квіткі на адкрыццё сезона можна набыць у касе тэатра, а таксама, не выходзячы з інтэрнэту, на сайце kvitki.by.

У першую чаргу - запрашаем гледачоў пазнаёміцца з прэм’ернымі пастаноўкамі!

12 верасня (19:00) запрашаем вас на спектакль паводле апавяданняў вядомага рускага пісьменніка Васіля Шукшына. «Яшчэ раз пра каханне» - гэта пастаноўка з пяці жыццёвых гісторый, аб’яднаных тэмай самага вялікага і таемнага пачуцця, якое надае сэнс жыццю. У штодзённасці мы нярэдка забываемся, што адна з самых каштоўных з’яў на свеце – каханне, любоў. Героі новай пастаноўкі – звычайныя жывыя людзі, якія адчуваюць і адкрыта выказваюць пяшчоту, неўтаймоўную жарсць, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты – усё па-сапраўднаму. Іх каханне не заўсёды шчаслівае, можа быць неразважлівым і рэзкім, можа ацвярэзіць і нават забіць, але заўжды будзе жывым і жаданым. Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрый Пахомаў. Квіткі на спектакль - у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

24 верасня (19:00) на сцэне тэатра - меладрама «Скрыпкі часам вядуць да вар’яцтва» па п’есе знакамітай французскай пісьменніцы Франсуазы Саган. Вы ўбачыце змаганне з самой сабой Шарлоты, жанчына не самых прыстойных паводзін. Яна жыве за кошт адзінокіх багатых спонсараў і марыць з палюбоўнікам Антуанам абсталявацца ў Парыжы. Але планы разбураюцца, калі апошні ўтрымальнік Шарлоты памірае і ўвесь ягоны велізарны здабытак пераходзіць маладому пляменніку Леапольду. Шарлота вырашае, чаго б гэта ні каштавала, ачмурыць юнака і займець усю маёмасць. Але блізкае знаёмства з Леапольдам змяняе жанчыну, нараджае сапраўднае каханне, абуджае скрыпкі яе душы... Але хто ведае, што мацней – шчырае пачуццё ці прага багацця, чым усё скончыцца... Адказ на пытанне - на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра. Квіткі на спектакль - у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

27 верасня (19:00) - драматычная камедыя «Бальніца на краі свету» па п'есе сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава. Пастаноўка мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра Міхася Краснабаева. Спектакль насычаны смешнымі жыццёвымі сітуацыямі, актуальнымі жартамі з адценнем абсурду, іранічнымі вобразамі, у якіх многія гледачы пазнаюць сябе. Пяць пацыентаў апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Квіткі на спектакль - у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

29 верасня (18:00) - (пара)нармальная камедыя «Экстрасэнсы» па п'есе вядомага расійскага драматурга Рыгора Горына «Феномены». Даследчык Алена Ларычава мае намер даказаць існаванне экстрасэнсаў, феноменаў – людзей, чые экстраардынарныя здольнасці перавышаюць агульначалавечыя. Па яе запрашэнні для паказу камісіі навуковага часопіса ў гасцінічным нумары сустракаюцца трое – тэлепат Іваноў, здольны глядзець скрозь сцены Клягін і Прохараў, які валодае тэлекінезам... І пачынаюць адбывацца цуды! Падчас прагляду камедыі гледачы зразумеюць, што неверагодны цуд, а што – шарлатанства. Хто з герояў – сапраўдны унікум, а хто – прадпрымальны хлуслівец. Вось толькі ці трэба ўвогуле шукаць вінаватага? Ці гэта галоўнае? Рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цішкевіч. Квіткі на спектакль - у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

Акрамя рэпертуарных спектакляў, у верасні на Коласаўскай сцэне можна наведаць і гастрольныя пастаноўкі.

18 і 19 верасня (19:00) на вялікай сцэне - Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі імя В.М.Дуніна-Марцінкевіча (г.Бабруйск). Для дарослага гледача госці пакажуць камедыю «Примадонны» К.Людвіга і рамантычны трылер «Сделка на миллион» Э.Эліса і Р.Рыіса. Квіткі - у касе тэатра і сайце kvitki.by: на 18 верасня - «Примадонны», на 19 верасня  - «Сделка на миллион».

23 верасня (19:00) у Віцебск завітае Растоўскі акадэмічны тэатр драмы імя Максіма Горкага (г.Растоў-на-Доне, Расія) з пастаноўкай класічнай п’есы Лопэ дэ Вегі «Собака на сене». Квіткі - у касе тэатра і на сайце kvitki.by.

Закончыцца першы месяц новага, 94-га, сезона, гастольнай пастаноўкай музычнага тэатра «Петербургская оперетта» (г.Санкт-Пецярбург, Расія) - «Летучая мышь». Знакамітая гісторыя пра тое, як адна прыгожая і мудрая жанчына вывела на чыстую ваду бесталковага, але ўсё-такі любага гуляку-мужа, а з ім заадно і ягонага прыяцеля, цыніка і лавеласа. Гісторыя пра тое, як лёгка, з задавальненнем паддаюцца мужчыны жаночым чарам, варта толькі прыўнесці крыху свавольства і гульні ў звыклыя сямейныя стасункі. Прыходзьце ў тэатр 30 верасня, а 19-й гадзіне. Квіткі - на сайце kvitki.by.

Сачыце за афішай!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка