КОЛАСАЎЦЫ АТРЫМАЛІ 4 ЎЗНАГАРОДЫ НА VI МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ КАМЕРНЫХ І МОНАСПЕКТАКЛЯЎ «LUDI»

Падведзеныя вынікі VI Міжнароднага фестывалю камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія). 5 чэрвеня 2016 года коласаўцы з вялікім поспехам паказвалі трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» па аднайменнай аповесці Паўла Санаева. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка.
Да дзесяціхвілінных апладысментаў гледачоў далучаліся і журы ў ацэнцы сцэнічных прац коласаўцаў.
Лаўрэатам фестывалю ў намінацыі «Лепшая жаночая роля» за ролю Бабулі прызнаная заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны Тамара Скварцова.
Спецыяльнымі прызамі журы ўзнагароджаныя:
– у намінацыі «Лепшая мужчынская роля другога плану» за ролю Дзеда – вядучы майстар сцэны Пятро Ламан
– у намінацыі «Надзея сцэны» за ролю Сашы Савельева – артыст Раман Салаўёў
Па версіі маладзёжнага журы дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Лепшая работа мастака» ўзнагароджаны мастак-пастаноўшчык спектакля Андрэй Жыгур.
Тэатр шчыра віншуе коласаўцы!
Жадае плёну ў творчасці, моцнага здароўя, далейшых поспехаў і веры ў сябе!
Добавить комментарий