«ХІТРЫКІ СКАПЭНА»: ЗУСІМ КРЫХУ ДА ПРЭМ’ЕРЫ

Вялікі французскі драматург Жан-Батыст Мальер напісаў шмат п’ес, якія да сёння радуюць тэатральнага гледача. І адным з галоўным герояў яго камедыйных гісторый быў проста слуга. Не выключеннем стала п’еса «Хітрыкі Скапэна», якая ў хуткім часе з’явіцца на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра.

Рэжысёр Ірына Цішкевіч пакажа віцебскай публіцы геніяльнага шэльму, пацешнага і кранальнага, невычарпальнага на прыдумкі Скапэна. Ён «піша» для нас неапальскую гісторыю, дзе дурні бачацца яшчэ большым дурнямі, а закаханыя ніяк не могуць знайсі агульнай мовы са сваімі бацькамі. Смелы хітрун Скапэн з галавой кідаецца ў вір праблем, каб, вядома, выйсці сухім з вады. Спектакль будзе напоўнены свавольствам, жыццялюбствам, якія перамяжаюцца з музыкай і танцамі.

«Нельга апускаць рукі, нават калі жыццёвыя абставіны складаюцца неспрыяльна для цябе, трэба актыўна дзейнічаць, шукаць выйсце, і добра , калі знаходзіцца чалавек, у якога заўсёды можна знайсці падтрымку», – лічыць рэжысёр спектакля Ірына Цішкевіч. І стварае неабходную сёння камедыю, поўную добрага, абаяльнага гумару.

Пераклад Пятра Ламана. Мастак-пастаноўшчык Юлія Карымава. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Харэограф Дзіяна Юрчанка.

Ролю Скапэна выконваюць артысты Цімур Жусупаў і Раман Салаўёў.

 

Прэм’ера камедыі «Хітрыкі Скапэна» абдудзецца
18 і 19 лютага 2017 года, а 18-й гадзіне!!!

Хутчэй у тэатральную касу! 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка