ГАСТРАЛЁРЫ З МІНСКАГА АБЛАСНОГА ТЭАТРА

З 24 па 26 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбываюцца гастролі Мінскага абласнога драматычнага тэатра з горада Маладзечна. Да сустрэч з патрабавальным віцебскім гледачом госці падрыхтавалі цікавую праграму.

Адкрые гастролі спектакль «Дзядзечкаў сон» паводле аповесці класіка рускай літаратуры Фёдара Дастаеўскага. Маладзечанскае прачытанне інтэрпрэтуе вядомую гісторыю як камедыю нораваў. Камічнасць сітуацыі, якая лягла ў аснову сюжэта, толькі знешняя. Князь К. прыязджае ў правінцыйны гарадок, бязлітасны вышэйшы свет якога жыве плёткамі і пошукам выгады. Свецкая дама Мар’я Маскалёва распрацоўвае план, як выдаць за князя дачку Зіну. Яна дамагаецца прапановы, але ў гэтай гульні прайграюць усе. Для віцябчан будзе прыемным сюрпрызам той факт, што паставіў яго былы мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра, а зараз галоўны рэжысёр Смаленскага дзяржаўнага тэатра імя Грыбаедава, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Віталь Баркоўскі, у якасці сцэнографа выступіў таксама наш зямляк і былы коласавец Пятро Анашчанка. Вось што сказаў пра сваю новую работу сам рэжысёр:

– На спектаклі глядач зможа ў чарговы раз зразумець, якая складаная чалавечая прырода. Як складана ўсё тое, што звязана з традыцыямі ў ацэнцы чалавечых учынкаў, памылак, канфліктаў, словам, усё тое, што з'яўляецца неад’емнай часткай сталеючай асобы. Дастаеўскі пачынае з сумневаў, пратэстаў, з супярэчнасцяў, але потым паволі прыводзіць усё ў норму. І з усёй гэтай мешаніны крыўдаў, несутыковак, азарэнняў мы абіраем для гледача галоўнае – ёсць Бог і ёсць вы на гэтай зямлі. Маліцеся і кажыце: вялікае шчасце з'явіцца на гэты свет і спасцігнуць яго ў тым ліку і праз крыўды. Як той казаў, праз пакуты, але да святла.

Паказ спектакля «Дзядечкаў сон» адбудзецца 24 лістапада, а 19-й гадзіне.

Спектакль «Вакзал на траіх» па п’есе Ігара Балобкі – трагікамедыя, а дакладней – камедыя характараў, дзе ў іранічнай форме распавядаецца пра гісторыі трох розных людзей, вымушаных правесці разам некалькі гадзін. Цягам гэтага часу і адбываецца выпадковае знаёмства мужчыны і жанчыны ў прывакзальным рэстаране. Праўда, знаёмства гэтае будзе злёгку «разбаўлена» бойкім бармэнам. Гледачы стануць сведкамі захапляльнай інтрыгі паміж імі, калі адначасова хочацца і захаваць «уласную прастору і годнасць», і зведаць адно аднаго бліжэй. Стасункі прывакзальнай незнаёмкі, былой тэлезоркі і актуальнага бармэна напоўнены такімі нечаканымі «зігзагамі», што прадказаць фінал не зможа ніхто. Пастаноўка Юрыя Вутта.

Паказ спектакля «Вакзал на траіх» адбудзецца 25 лістапада, а 19-й гадзіне.

Спектакль «Нязваны госць» пастаўлены па п’есе Святланы Бартохавай і адносіцца да камедыйнага жанру. Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Ласоўскі. Ужо ў самой назве маецца адчуванне нейкага нечаканага сюрпрызу, а сюжэт толькі падцвярджае гэта: з суседняга балкона ў кватэру, дзе знаходзіцца гераіня, пракрадаецца невядомы мужчына, апрануты “па-мінімуму” і тлумачыць, што вымушаны гэта зрабіць быццам ратуючыся ад мужа сваёй палюбоўніцы.Але, крыху супакоіўшыся і агледзеўшыся, нечаканы госць пачынае праяўляць павышаную цікавасць да сваёй выратавальніцы…

Паказ спектакля «Нязваны госць» адбудзецца 26 лістапада, а 19-й гадзіне.

Спектакль «Всё будет хороШОУ!» — прыгодніцкае шоу-прадстаўленне. Без сумневу, гэты вясёлы спектакль спадабаецца дзецям па той простай прычыне, што ён пра многіх з іх. Дакладней, пра тых, хто захоплены камп’ютарам. А хто зараз не захоплены? Значыць, гэты спектакль пра ўсіх і для ўсіх. Галоўны герой спектакля, Вовачка, гэтак захапіўся, што пачало «глючыць» не любімы ім камп’ютар, а яго самога. Натуральна, мама хацела дапамагчы Вовачку, але магла кантактаваць з сынам толькі з экрана манітора. Аказалася, што ўсё гэта зрабіў каварны камп’ютарны Вірус Трохгаловы. Каб вярнуць маму ў рэальнасць, герою спектакля давялося памяняцца з ёй месцамі, пагрузіцца самому ў віртуальны свет. Аўтар сцэнару і рэжысёр – Алег Чэчанеў.

Паказы спектакля «Всё будет хороШОУ!» адбудуцца 24 лістапада (10.00 і 12.30), 25 лістапада (10.00 і 12.30), 26 лістапада (10.00 і 12.30).

Пакуль маладзечанцы гастралююць у Віцебску, артысты-коласаўцы на сцэне Мінскага абласнога тэатра пакажуць трагікамедыю «Пахавайце мяне за плінтусам» П.Санаева, споведзь пра каханне «Загадкавыя варыяцыі» Э.-Э.Шмітта і кухонны трылер «Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха, а таксама інтэрактыўную казку для дзяцей і іх бацькоў «Залатое сэрцайка» С.Навуменка.

Сачыце за афішай!
Любіце тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка