92-і СЕЗОН КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА РАСПАЧНЕЦЦА ГАСТРОЛЯМІ ГОРКАЎСКАГА ТЭАТРА і ТРАДЫЦЫЙНЫМ «НЕСЦЕРКАМ»

Як і было абяцана - сустракаемся ў верасні! 

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа распачынае свой 92-і сезон. Нішто сабе!!! Так і да сотні недалёка.

Непасрэднае адкрыццё новага сезона адбудзецца 9 верасня, а 18-й гадзіне, традыцыйным «Несцеркам». Народная камедыя сёлета адзначыла сваё 75-годдзе. У ролі галоўнага жартаўніка і дасціпніка вядучы майстар сцэны Пятро Ламан.

Але перад гэтым падарунак нашым шаноўным гледачам - гастролі мінскага тэатра, і не якога-небудзь, а Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага

7 верасня, а 19-й гадзіне, на коласаўскай сцэне вы ўбачыце камедыю дэль артэ «Viva Commedia!», напісаную спецыяльна для тэатра італьянскім драматургам Рыкарда Піппа. Рэжысёр-пастаноўшчык, дарэчы, таксама італьянец - Маттэа Сп’яцы. 

У гэтым спектаклі ўсё закаханы! Адзін – у выдатную дзяўчыну, іншая – у таямнічага незнаёмага, трэці - у золата ідыяменты, чацвёрты – у маладосць і хараство, пяты – у цялесныя ўсцехі; а шосты любіць іх усіх і ўсім ладзіць неверагодныя розыгрышы. Больш таго – дзеянне адбываецца ў самым рамантычным горадзе свету!

Працягласць спектакля - 2 гадзіны. Узроставыя абмежаванні - 14+.

8 верасня, а 19-й гадзіне, артысты Горкаўскага тэатра пакажуць віцебскаму гледачу спектакль паводле найбольш вядомай п’есы класіка італьянскай літаратуры Карла Гальдоні - «Карчмарка».

Вы ўбачыце спектакль у спектаклі! Гісторыя чароўнай карчмаркі, якая магла звесці з розуму кожнага мужчыну і разбівала сэрцы для ўласнай выгоды і ганарыстасці! Гісторыя актораў, якія рэпетуюць камедыю пра карчмарку, перажываюць, пакутуюць, вяселяцца, кахаюць і ненавідзяць і гатовы рабіць гэта зноў і зноў! Акцёры Горкаўскага тэатра адважна аголях таямніцы закулісся! Усё, што вы хацелі ведаць пра тэатр, але саромеліся спытаць!  

Працягласць спектакля - 2 гадзіны 10 хвілін. Узроставыя абмежаванні - 16+.

Квіткі на ўсе спектаклі - у касе тэатра.

Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка