ЗАКАЗ БІЛЕТАЎ

БІЛЕТЫ ПАВІННЫ БЫЦЬ ВЫКУПЛЕНЫЯ ЗА СЕМ ДЗЁН ДА ДАТЫ СПЕКТАКЛЯ.

КОЛЬКАСЦЬ БІЛЕТАЎ АБМЕЖАВАНАЯ!!!

Кошт білетаў на спектаклі для дарослых:

Асноўная сцэна:

вячэрнія прэм’ерныя: партэр - 8,00 беларускіх рублёў, ярус - 7,50 беларускіх рублёў.
вячэрнія непрэм’ерныя: партэр - 7,00 беларускіх рублёў, ярус - 6,50 беларускіх рублёў.

Камерная сцэна:

вячэрнія прэм’ерныя і непрэм’ерныя - 7,00 беларускіх рублёў.

Кошт білетаў на спектаклі для дзяцей і падлеткаў:

ранішнія (да 12.00): партэр - 4,50 беларускіх рублёў, ярус - 4,00 беларускіх рублёў.
дзённыя (пасля 12.00): партэр і ярус - 4,50 беларускіх рублёў.

 

Кошты на канкрэтныя спектаклі, у тым ліку гастрольныя, а таксама інфармацыю пра наяўнасць месцаў можна даведацца ў касе тэатра па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62-63-81.

Рэжым працы касы: аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30, субота-нядзеля - 12.30 да 18.30.
Выходны - панядзелак.

 

Комментарии

Comment: 
Дзень добры!Растлумачце, калi ласка,  якой iнфармацыi можна верыць: на афiшы ля тэатра або тут,  на сайце.Дзякуй загадзя!З павагай,Мiхалевiч Станiслаў

Comment: 
Добры дзень, Станіслаў!А скажыце, калі ласка, якія Вы заўважылі неадпаведнасці?

Comment: 
Наколькi я памятаю, неадпаведнасцi на кастрычнiк мелi месца быць у датах правядзення спектакляў.

Comment: 
Такое сапраўды магчыма. Ёсць розныя абставіны. У тэатры таксама працуюць людзі - са сваімі праблемамі. Зазвычай, калі адбываюцца змены ў вячэрніх спектаклях, то ў раздзеле навінаў на нашым сайце ідзе папярэджанне.Дзякуй, Станіслаў, за вашую ўважлівасць!

Comment: 
Вечар добры! Прабачце, а есць магчымасць даведацца, колькi каштуюць квiткi на канкрэтны спектакль??

Comment: 
Добры дзень, паважаныя тэатралы!Калі казаць пра кошт, то каштуюць квіткі на спектаклі нашага тэатра - ад 25 да 50 тысяч беларускіх рублёў.Кошты на канкрэтныя спектаклі можна даведацца ў касе тэатра па тэлефоне ў Віцебску - (+375 212) 36-00-43. Рэжым працы касы: аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.00, субота-нядзеля - 13.00 да 19.00. Выходны - панядзелак.

Comment: 
Добрый день. Хотелось бы узнать стоимость билетов. 

Comment: 
Калі ласка, глядзіце адказ вышэй.

Comment: 
25 августа 2015 года с 15.00 до 16.00 звонил на телефоны 36-00-43 и 33-63-81 хотел узнать стоимость билетов на спектакль, никто не берёт трубку!!!Зачем указывать услугу и номер телефона, если вы не можете контролировать её выполнение????Просьба наказать человека ответственного за ответы на телефонные звонки потенциальных посетителей!!!P.S.Ну вы же культурные люди, зачем так поступать?! Измените информацию на сайте, напишите номер телефона и напишите, что на него нам никто не ответит, это будет честно!!!!

Comment: 
Шаноўны Дзмітрый!Тэатр прыносіць прабачэнне на стварэнне нязручнай сітуацыі. Аднак 25 жніўня каса яшчэ не працавала, бо тэатр быў на адпачынку. Спадзяемся, што вы знойдзеце іншую магчымасць наведаць нашыя спектаклі. Будзем рады бачыць вас!

Comment: 
 Прошу Вас забронировать билеты на спектакль Снежная королева на 14-00 26.12.2015, желательно в партере 2 места рядом, ближе к среднему проходу (ряд 4-8).

Comment: 
Добрага дня! Паколькі супрацоўнік тэатра, які прымае электронныя замовы на квіткі, зараз знаходзіцца на гастролях у Маладзечне, адміністрацыя тэатра просіць вас звярнуцца непасрэдна ў касу па тэлефоне 62-63-81. Там Вам дапамогуць.  Тэатр выбачаецца за нязручнасць.

Comment: 
Добрый день. Подскажите пожалуйста, на каком языке идут спектакли "Ищем тенора!" и "Загадочные вариации". Заранее спасибо.

Comment: 
Все спектакли Коласовского театра, за исключением музыкально-поэтических вечеров в театральной гостиной, идут на белорусском языке.

Comment: 
Добры дзень. Скажыце, калi ласка, цi ёсць iльготы на квiткi для адпаведных катэгорый грамадзян?

Comment: 
Ільготы на квіткі не прадугледжаныя.

Comment: 
Здравствуйте.Подскажите пожалуйста, могут ли дети ходить на вечерний сеанс в сопровождении взрослых.?

Comment: 
На вячэрнія спектаклі дапускаюцца толькі дзеці пасля 14 год.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

             
            

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка