СІЎКА-БУРКА

 

0+

Яўген Тарасаў.

Музычная казка для дзяцей і дарослых.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - верасень 2011 года.


Жылі-былі тры браты. Зразумела, старэйшыя – гарныя ды разумныя, а малодшы – дурань з дурняў: адным словам, здатны толькі на тое, каб «ляжаць на печы, ды жаваць грыбы». Але ж чалавек напоўніцу раскрываецца толькі ва ўмовах экстрэмальных… Адбылося так, што нейкі злодзей займеў звычку штоночы дратаваць пшаніцу. І, каб злавіць яго, браты вырашаюць пільнаваць пшаніцу па чарзе, яшчэ не ведаючы, якія неверагодныя прыгоды чакаюць іх наперадзе і што аднаму з іх прынясе сустрэча са злодзеем вочы ў вочы…


Пастаноўка і музычнае афармленне Яўгена ТАРАСАВА.
Аднаўленне Ірыны ЦІШКЕВІЧ.
Сцэнаграфія Святланы МАКАРАНКА.
Касцюмы Ірыны ДАВЫДЗЕНКА.
Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
Пераклад п'есы на беларускую мову Вікторыі ДАШКЕВІЧ.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

ІВАН Кірыл ГІЛЬГЕНБЕРГ

ВАСЯ Аляксандр ПАЧКАЕЎ

ПЕЦЯ - Даніла КАТОВІЧ

КАЗАЧНІЦЫ Алёна МЕРКУШАВА, Надзея РАДЗІМАВАСвятлана СУХАДОЛАВАДар’я ФРАНЦУЗАВА, Алена ШАРЭПЧАНКА

СІЎКА-БУРКА Антон БАРАНОЎСКІ

ЦАРЭЎНА Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ЦАР Аляксей АНІСЕНЯ / Цімур ЖУСУПАЎ


Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Фота са спектакля - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X