ТРАГІФАРС «ДЗЯДЗЕЧКАЎ СОН» - ПЕРШАЯ ПРЭМ’ЕРА ў 2023 годзе

 

У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ідзе творчая работа над першай ў 2023 годзе прэм’ерай. Ніна Обухава ставіць трагіфарс «Дзядзечкаў сон» паводле аднайменнай аповесці сусветна вядомага класіка Фёдара Дастаеўскага. Першы прэм’ерны паказы адбудзецца 18 красавіка, 19:00.

 

Ідэя праекту належыць народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвушу Антонавічу Кокштысу. Ён жа пераклаў на беларускую мову і інсцэніроўку аповесці, якую напісала Ніна Обухава. Сцэнаграфія і касцюмы Наталлі Лавіцкай-Ярмолавай. Музыка Міхаіла Рудака. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай. Памочнік рэжысёра Алёна Мураўёва.

 

Аповесць «Дзядзечкаў сон» карыстаецца папулярнасцю ў гледачоў, па яе матывах створана шмат пастановак. Коласаўскі тэатр прапануе свой унікальны погляд на гэты іранічны твор Фёдара Дастаеўскага.

Мар’я Маскалёва імкнецца вырвацца з шэрага жыцця ў правінцыйным гарадку, трапіць у далёкую прывабную сталіцу і адначасова хоча ўладкаваць выгаднае замужжа для сваёй вытанчанай дачкі Зіны. Нечакана ў горадзе з'яўляецца багаты і ўплывовы Князь. Толькі ж вельмі шаноўнага ўзросту! Акрамя таго, на руку і сэрца Зіны прэтэндуе малады, але зусім не паспяховы Павел Мазглякоў. Маскалёва зробіць усё магчымае, каб выйграць латарэю лёсу і атрымаць шчаслівы квіток у новае жыццё. Але ці атрымаецца?

 

Творы Дастаеўскага будуць актуальныя заўсёды. Рэжысёр спектакля Ніна Обухава ўпэўненая, што немагчыма дасягнуць сапраўднага шчасця, калі першапачаткова ўнутры цябе шчасце не жыве. Пад уплывам знешняга свету чалавек губляе сваю ўнутраную сутнасць, не заўважае, што поспех, багацце, улада, пошук забаў і славы – гэта толькі сон. Замест дабрыні, шчырасці, любові ўсё мацней праяўляюцца гонар, самалюбства, зайздрасць, крывадушнасць, хлусня. І ў гэтым сне, у лабірынце ілюзій блукае сутнасць чалавека, гіне, знікае... Каб захаваць чысціню душы – трэба ўважліва паглядзець унутр сябе, прызнаць недахопы і ў выніку абараніць права быць сабой, вярнуцца да сябе сапраўднага.

Тэатральныя творцы Коласаўскага тэатра, разам з Дастаеўскім, закахана і адначасова бязлітасна – з гумарам, іроніяй і нават сарказмам – даследуюць у камедыі-фарсе «Дзядзечкаў сон» сутнасць чалавека, яго жарсці і апантанасці, яго змаганне са знешнім сном.

 

У спектаклі занятыя народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш Кокштыс / уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка (Князь), Наталля Аладка / Алена Шарэпчанка (Мар’я Аляксандраўна Маскалёва), Зінаіда Афанасьеўна (Тамара Краснабаева-Чарняк / Паліна Крашэўская / Дар’я Французава), Аляксей Анісеня / Антон Бараноўскі (Павел Аляксандравіч Мазглякоў), Арцём Блахін / Раман Волат (Афанасій Мацвеевіч), Ульяна Ацясава / Ксенія Камінская (Фелісата Міхайлаўна), Анжаліка Баркоўская / Таццяна Рогат (Наталля Дзмітрыеўна), Святлана Сухадолава / Алёна Чыстабаева (Ганна Мікалаеўна).

Раней Коласаўскі тэатр некалькі разоў звяртаўся да творчасці Фёдара Дастаеўскага. У 1957 годзе рэжысёр Н.Лойтар і мастак Д.Сычоў паставілі спектакль «Прыніжаныя і зняважаныя». У 1962 годзе Б.Браганцаў і М.Свішчаў звярнуліся да твора «Злачынства і кара». Паўторна, у 1973 годзе, пастаноўку рамана «Прыніжаныя і зняважаныя» на коласаўскай сцэне ажыццявілі С.Казіміроўскі і Я.Нікалаеў.

 

Спадзяёмся, што і «Дзядзечкаў сон» Дастаеўскага ў тэатральным увасабленні будзе мець прыхільнасць сярод гледачоў тэатра імя Якуба Коласа.

Узроставае абмежаванне - 16+. Працягласць спектакля - 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Квіткі на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X