«СМЯРОТНЫ НУМАР» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

Што цікава тэатральным гледачам? Калі спектакль напоўнены сэнсам, і не сумны, і шчыры, і актуальны, і, вядома, - нечаканы! Спадарства, сёння вам пашчасціла.
На вялікай сцэне Коласаўскага тэатра - цырк! Надзвычайнае відовішча! Што такое жыццё клоўна ды і любога творчага чалавека ўвогуле? І як выжыць, калі кожная твая частка імкнецца жыць асобным жыццём і вынайсці, паказаць свой нумар на сцэне і ў жыцці?
Хочаце даведацца?! Тады хутчэй у касу за квіткамі!
18 мая а 19-й гадзіне для вас адкрыецца балаган у двух частках «Смяротны нумар» па п’есе Алега Антонава.
Рэжысёр-пастаноўшчык - Міхась Краснабаеў. Ролі выковаюць - вядучыя майстры сцэны Генадзь Гайдук (Клоўн) і Яўген Бераснеў (Тоўсты), артысты Яўген Лук’янаў (Руды), Цімур Жусупаў (Чорны), Раман Салаўёў (Белы).
Добавить комментарий