«СМЯРОТНЫ НУМАР» АДБЫЎСЯ ПАСПЯХОВА! НАСТУПНАЕ ВІДОВІШЧА - 24 МАЯ!

18 мая ў тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм’ера! З поспехам пры поўнай залі прайшоў «Смяротны нумар»!
Рэжысёр Міхась Краснабаеў разам з артыстамі стварыў цырк на тэатральнай сцэне. Генадзь Гайдук, Яўген Бераснеў, Яўген Лук’янаў, Цімур Жусупаў і Раман Салаўёў яшчэ раз пацвердзілі, што тэатр - спалучэнне многіх відаў мастацтва. Тут і пластыка, і амаль оперныя спевы, і бойкі, і шалёныя танцы, і катанне на адным коле, і ўзняцце пад самы дах! І ўсё гэта для таго, каб высветліць, што ж такое сутнасць Клоўна - творцы арэны.
Хто не патрапіў на прэм’еру, калі ласка, завітайце ў тэатр 24 мая, а 19-й гадзіне. «Смяротны нумар» абавязкова паўторыцца яшчэ не адзін раз. Сачыце за афішай!
А вось некалькі фота для інтрыгі, астатнія - у Галерэі, а сапраўднае тэатральна-цыркавое відовішча - на сцэне і толькі ў жывую.
Добавить комментарий