ГАСТРОЛІ МАГІЛЁЎСКАГА АБЛАСНОГА ТЭАТРА ДРАМЫ і КАМЕДЫІ з БАБРУЙСКА для ВІЦЕБСКІХ ГЛЕДАЧОЎ

 

19 і 20 сакавіка на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча з Бабруйска.

19 сакавіка (19:00) запрашаем на фарс на 2-е дзеі «НАСЛЕДНИКИ РАБУРДЕНА» Эміля Заля.

 

Французскі пісьменнік Эміль Заля – першы раманіст, які стварыў серыю кніг, якія сталі энцыклапедыяй жыццю французскага грамадства эпохі Другой імперыі. «Наследники Рабурдена» – адзіны фарс Заля, які раскрывае тыя ж актуальныя праблемы, што і яго раманы. Сюжэтная лінія «грошы–спадчына–сваякі» вельмі распаўсюджаная і актуальная і сёння, хоць ёй ужо амаль сто пяцьдзясят год.

Рабурден славіцца ў грамадстве багацеем. Таму яго сваякі лёгка атрымліваюць кожны крэдыт: бо яны – спадчыннікі Рабурдена. Ды і сам дзядзечка нікому з блізкіх не адмаўляе, раздае грошы без роздуму. І вось надышоў час, калі ён сам застаецца ні з чым. Размантачаны нават давераны яму на захаванне пасаг яго хрэсніцы Шарлоты, дзяўчыны, якая бескарысліва вядзе гаспадарку ў доме і даглядае яго. А сваякі працягваюць смеціць грашыма ў крэдыт будучай спадчыны. На дапамогу старому прыходзіць вынаходлівасць Шарлоты. Каб вярнуць свой пасаг і дапамагчы дзядзечку атрымаць хоць частку доўгу ад спадчыннікаў, яна прапануе Рабурдену прыкінуцца безнадзейна хворым, а сама агучвае волю «паміраючага» і пад рознымі падставамі ў рахунак «падпісанага тэстаменту» займае патрэбную суму ў сваякоў. Але раптам нешта пайшло не так…

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Дзмітрый Нуянзін. Мастак-пастаноўшчык – заслужаны работнік культуры Краснаярскага краю Расійскай Федэрацыі Алена Сідзельцава. Балетмайстар Рыта Папруга. Спектакль вядуць Лілія Сычэўская, Надзея Кручыніна. Пераклад з французскага Лізаветы Палонскай, Эсфіры Шлосберг.

Прэм’ера спектакля адбылася 24 лютага 2023 года. Працягласць – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

20 сакавіка (19:00) для віцебскага гледача – трагікамедыя «МАДАМ РУБИНШТЕЙН» па п'есе аўстралійскага драматурга Джона Місто.

 

 У кожнай жанчыны свае планы па жыцці. Былі яны і ў Хелены Рубінштэйн: дзяўчына вырашыла стаць некім вялікім, чым простая хатняя гаспадыня ці прыслужніца. Спектакль пакажа, якой трэба быць жанчыне, каб утрымацца ў свеце бізнесу; як праз клопат пра сваю прыгажосць можна вызваліцца ад непатрэбных стэрэатыпаў; якая роля жаночай самаацэнкі ў жыцці самой жанчыны і грамадства.

Хелена (Хая) Рубінштэйн (1870-1965) – рэальная гістарычная асоба, але спектакль не з'яўляецца яе жыццяпісам. Біяграфія – толькі нагода ў лёгкай, іранічнай, іскрыстай камедыі паказаць, як гэта – стварыць сусветную імперыю бізнесу дзяўчыне родам з кракаўскай яўрэйскай сям'і. Пазней, у Нью-Ёрку, яна стала мільянерам. Слава пра яе была па ўсім свеце, яе партрэты пісалі Пікаса і Далі, яна бліскала ў колах славутасцей, яна заваёўвала ўвагу прэсы, дзякуючы выключынм здольнасцям і велізарнаму жаданню працаваць і перамагаць.

 

Пастаноўка і сцэнаграфія Кацярыны Бацюня. Пераклад Вольгі Варшавер і Таццяны Тульчынскай. Спектакль вядуць Лілія Сычэўская і Надзея Кручыніна.

Прэм'ера – 24 сакавіка 2023 года. Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X