Спектакль «НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ...» на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі (г.Бабруйск)
З 27 па 31 кастрычніка ў Бабруйску, на сцэне Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча, праходзіў Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі. Пабывалі на ім і коласаўцы. Мы і адкрылі праграму свята драматычнай баладай «Не пакідай мяне…» па п’есе Аляксея Дударава. Рэжысёр-пастаноўшчык - заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Коласаўкага тэатра Валерый Анісенка. Спектакль быў вельмі цёпла прыняты гледачамі, высока ацэнены крытыкай.
Паездка віцябчан была даволі насычанай, бо апрача сустрэчы з гледачамі, яны змаглі наведаць некалькі прадпрыемстваў ААТ «Белшына».






























Добавить комментарий