ШУКАЕМ ТЭНАРА!

 

16+

Кен Людвіг.

Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера - 24 і 25 красавіка 2015 года.


У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Падчас камедыі становішчаў смех у зале не сціхае. Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні і абавязкова шчаслівы фінал.


Кен Людвіг – сусветна вядомы амерыканскі драматург, яго імя асацыюецца з сучаснай камедыяй. П’еса «Пазычце тэнара», паводле якой пастаўлены спектакль у Коласаўскім тэатры, – дэбют Кена Людвіга на сцэне ў якасці аўтара. П’еса была намінантам на прэмію Лоўрэнса Аліўе – узнагароду Тэатральнага таварыства Лондана, з поспехам ішла на Брадвеі. У выніку спектакль атрымаў такія знакавыя ўзнагароды ў сферы мастацтва ЗША як прэмія «Тоні», прэмія «Драма Дэск» і прэмія Асацыяцыі Нью-Ёркскіх крытыкаў.


Пастаноўка, музычнае афармленне, пераклад п’есы на беларускую мову Міхася КРАСНАБАЕВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.


ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ і ВЫКАНАЎЦЫ

СОНДЭРС - Георгій ЛОЙКА, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Юрась ЦВІРКА, уладальнік медаля Францыска Скарыны

МАКС - Яўген БЕРАСНЕЎ

МЭГІ - Алёна МЕРКУШАВАСвятлана СУХАДОЛАВА

ЦІТА МЭРЭЛІ - Цімур ЖУСУПАЎ

МАРЫЯ - Вікторыя ШАМАРДЗІНА

ДЗІЯНА - Аксана СУРВІЛА / Алена ШАРЭПЧАНКА

ДЖУЛІЯ - Ніна ОБУХАВА

ПАСЫЛЬНЫ - Аляксей АНІСЕНЯ


Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Фота спектакля - У ГАЛЕРЭІ.


Публікацыі

1. «Тэнар прыедзе…» Ю.Іваноўскага. – «Культура». - 30.05.2015. (Чытаць)

Add new comment

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X