«ДУШЕВНЫЙ РАЗГОВОР»

 

12+

Музычны вечар.

Камерная сцэна.

Прэм’ера – 25 мая 2022 года.


Калі чуеш песню, то ўзгадваеш нейкія моманты са свайго жыцця, месцы, дзе калісьці быў, ці знаёмых людзей. Свет пастаянна мяняецца, а песні і звязаныя з імі ўспаміны застаюцца.

Падчас музычнага вечара «Душевный разговор» ва ўтульнай атмасферы камернай сцэны гучаць вядомыя песні, артысты-коласаўцы распавядаюць пра іх цікавыя гісторыі, дзеляцца асабістымі ўспамінамі, жартуюць... «Ты у меня одна», «Не исчезай...», «На Тихорецкую», «У природы нет плохой погоды»... І самае галоўнае, што ўсім вядомыя песні яднаюць, адкрываюць блізкасць паміж людзьмі, нараджаюць пачуццё супольнасці. Гэта ж так каштоўна – адчуваць сябе разам з песняй, з калегамі, са шчырымі гледачамі!


Ідэя Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Пастаноўка Андрэя ЖЫГУРА.
Сцэнар Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы МАКАРАНКА.
Канцэртмайстар Алёна ПАРФЁНАВА.


У спектаклі занятыя: Аляксей АНІСЕНЯ, Ульяна АЦЯСАВА, Яўген БЕРАСНЕЎ, Святлана ЖУКОЎСКАЯ,  Ніна ОБУХАВА, Святлана СУХАДОЛАВА, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась ЦВІРКА.


Працягласць вечара – 1 гадзіна 10 хвілін.

Вечар ідзе на рускай мове.


Фота вечара - У ГАЛЕРЭІ.

Добавить комментарий

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X