ЗРАБІЦЕ СУСТРЭЧУ З НОВЫМ ГОДАМ НЕЗАБЫЎНАЙ РАЗАМ З КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРАМ!

Калядныя і навагоднія песні гучаць у Віцебску... Жыхары заклапочаны добрай сустрэчай святаў! А Коласаўскі тэатр запрашае далучыцца да святкавання разам з прафесійнымі акцёрамі і падарыць, у першую чаргу, сваім дзецям і, вядома, сабе цудоўнае сцэнічнае відовішча - спектакль «Пэппі».
Гэта гісторыя пра юную гарэзніцу, якая імкнецца сваімі дзівацкімі прыдумкамі перамяніць свет да лепшага, расказаць дарослым, што дзіцячыя фантазіі здольныя афарбаваць наваколле ва ўсе колеры вясёлкі.
А пасля спектакля ўсіх чакае чароўнае навагодняе прадстаўленне каля высокай зялёнай ялінкі - разам з Дзедам Марозам, Снягурачкай, Зорным Хлопчыкам ды іншымі казачнымі персанажамі.
Шаноўныя гледачы!
Вы яшчэ паспееце набыць квіткі
на 29 снежня (17.00),
30 снежня (11.00),
30 снежня (14.00),
30 снежня (17.00)
і 5 студзеня 2019 года (12.00)!
Не згубіце магчымасць зрабіць сустрэчу Новага Года тэатральна-незабыўнай!
А для большай зацікаўленасці - крыху фотаздымкаў са спектакля «Пэппі» і навагодняга прадстаўлення!
Добавить комментарий