ЖАНЧЫНЫ СПАКУШАЮЦЬ І СПАКУШАЮЦЦА…

23 і 24 лістапада на сцэне Коласаўскага тэатра пецярбургская камедыя «Тры спакусы жанчын» па п’есе Валяціна Краснагорава «Тры прыгажуні». Рэжысёр – Мікалай Дуксін.

Тры сяброўкіІна, Ларыса і Маятры самотныя жанчыны вырашаюць змяніць свой лёс і знайсці сабе спадарожнікаў жыцця, а разамз імі і жаночае шчасце. Усе яны вельмі розныя, але падобныя ў аднымкожнай яшчэ хочацца кахаць. Дзеянне напоўнена нечаканымі завароткамі сюжэтнай лініі, а музыка, тонкі гумар і камічныя сітуацыі робяць спектакль лірычным і чуллівым, вясёлым і лёгкім ва ўспрыманні, зразумелым для ўсіх нашых жанчын.

Мы часта чуем пра тое, што цяпер сапраўдных мужчын практычна не засталося. Што кабетам даводзіцца вылічваць толькі на сябе. «Дзе ж вы, сапраўдныя мужчыныпрамаўляе са шкадаваннем галоўная гераіня камедыі. Да шчасця, сапраўдныя мужчыны сустракаюцца! І вось нарэшце тры сяброўкі, сустрэлі годнага мужчыну. Але няўжо і ён усяго толькі залётнік? І ці не перашкодзіць гэты сапраўдны мужчына іх жаночаму сяброўству? Чым жа скончылася гэта гісторыя пра каханне, глядзіце на Коласаўскай сцэне.

У галоўных ролях вядучыя артысткі пецярбургскіх тэатраў: Іна – Любоў Каняева, Ларыса – Анастасія Глёз-Петрапаўлаўская, Мая – Людзміла Лубенская.

Спектакль ідзе на рускай мове. Пачатак – 19.00.

ЛЮБІЦЕ МАСТАЦТВА!
САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка