«Я ВОЛЬНЫ!». ПРЭМ’ЕРА НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ!

Сёння, 21 студзеня 2014 года, у Коласаўскім тэатры, у тэатральнай гасцёўні, – прэм’ера! Псіхалагічны трылер «Я вольны!» запрашае гледачоў у падарожжа па лабірынце чалавечай сутнасці.

Для чарговай пастаноўкі рэжысёр Аляксандр Дольнікаў (Расія, Масква) абраў раман «Касметыка ворага». Яго аўтар – знакамітая на сёння франкамоўная бельгійская пісьменніца Амелі Натомб. Як адзначае французскі часопіс «Пуэн», «кожная яе кніга – гэта стакончаная тэатральная п’еса з двума, трыма ці чатырма персанажамі, дзеянне якой разгортваецца ў закрытай прасторы. Наружаныя дыялогі, саркастычныя рэплікі, у кожным слове – іронія, злавесныя змовы, пагрозы, смяротныя ўдары…» Усё гэта можна знайсці і ў спектаклі «Я вольны!».

У парыжскім аэрапорце затрымліваецца рэйс на Барселону. Адзін з пасажыраў, Жэром Ангюст (Георгій Лойка), падрыхтаваўся да доўгага чакання, выцягнуў кнігу, але пачытаць не атрымліваецца. Да яго падсаджваецца нейкі мсье Тэкстор Тэксэль (Святлана Жукоўская) і распачынае непрыемную шчырую размову пра сваё жыццё. Агідныя прызнанні, разважанні пра Бога, прыхаваныя пачуцці… І вядома – каханне, якое мяжуе са смерцю… Слова за словам героі апускаюцца на цёмнае дно чалавечай сутнасці, адчыняюць дзверы, якія, магчыма, і не варта адчыняць…

ТЭКСЭЛЬ. Якое прыхіленне перад сваім я. «Я – гэта я, ніхто і нішто, акрамя мяне. Я – гэта я, значыць я – не крэсла, на якім я сяджу, і не дрэва, на якое я гляджу. Я адрозніваюся ад ўсяго свету». Вось тваё жыццёвае крэда.

ЖЭРОМ. Так, гэта маё крэда.

ТЭКСЭЛЬ. Такія людзі, як ты, навучыліся цудоўна жыць не думаючы. Бо ў жыцці столькі нагодаў для хваляванняў, а тут яшчэ тваё маленькае «я» час ад часу задае непрыемныя пытанні. Навошта думаць? Няхай думаюць іншыя: філосафы, паэты, палітыкі. Так жыць больш зручна.

 

Пераклад на беларускую мову зрабіў Алесь (Аляксандр) Замкоўскі. Касцюмы Святланы Макаранкі. Інсцэніроўка, сцэнаграфія, музычнае афармленне і пастаноўка Аляксандра Дольнікава.

Каб даведацца, хто ж стаў вольным у прэм’ерным спектаклі, сачыце за афішай і прыходзьце ў тэатр! Чакаем!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка