ВЫНІКІ РОЗЫГРЫШУ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА СПЕКТАКЛЬ «АПОШНІЯ». ДЗЯКУЙ ВАМ, ГЛЕДАЧЫ!

Да 91-й гадавіны Коласаўскага тэатра нашыя гледачы зрабілі нам таксама добры падарунак. Прынялі ўдзел у першым розыгрышы запрашальных квіткоў на прэм’еру спектакля «Апошнія» М.Горкага, якая адбылася непасрэдна ў дзень заснавання тэатра - 21 лістапада. Розыгрыш быў праведзены сярод удзельнікаў суполкі Коласаўскі тэатр у сацыяльнай сетцы УКантакце.
Па выніках розыгрышу запрашальныя квіткі атрымалі Вольга Мацкевіч, Вольга Кушчына і Наталля Раманоўская (на фота - яе бацькі). Прызёраў віншавалі дырэктар тэатра Аляксандр Старых і мастацкі кіраўнік, рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Апошнія» Міхась Краснабаеў. У адказ гледачы жадалі тэатру поспехаў, таленавітых пастановак, поўных залаў і ўдзячных гледачоў!
Яшчэ розыгрышы будуць! Удзельнічайце, запрашайце да ўдзелу сваіх сяброў і знаёмых!
Прыходзьце на спектаклі Коласаўскага тэатра! Чакаем вас на ўсіх пляцоўках!
Добавить комментарий