ВЫНІКІ РОЗЫГРЫШУ ЗАПРАШАЛЬНЫХ КВІТКОЎ НА НАВАГОДНІ СПЕКТАКЛЬ «ПЭППІ». ДЗЯКУЙ ВАМ, ГЛЕДАЧЫ!

Коласаўскі тэатр зрабіў сваім гледачам добры, пераднавагодні падарунак - розыгрыш запрашальных квіткоў на спектакль «Пэппі»! Розыгрыш быў праведзены сярод удзельнікаў суполкі Коласаўскі тэатр у сацыяльнай сетцы УКантакце.
Па выніках розыгрышу запрашальныя квіткі атрымалі Марына Злотнікава (на фота злева), Алена Багданава (на фота справа), Алена Мінчанка, Наталля Спірыдовіч і Валерыя Давыдава. Прызёраў віншавалі дырэктар тэатра Аляксандр Старых і мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў. У адказ гледачы жадалі тэатру поспехаў, таленавітых пастановак, поўных залаў і ўдзячных гледачоў!
Яшчэ розыгрышы будуць! Удзельнічайце, запрашайце да ўдзелу сваіх сяброў і знаёмых!
Прыходзьце на спектаклі Коласаўскага тэатра! Чакаем вас на ўсіх пляцоўках!
Добавить комментарий