ВЯРТАННЕ ФРАНЦІШКА АЛЯХНОВІЧА

11 сакавіка 2016 года, а 19-й гадзіне,
на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
адбудзецца прэм’ера спектакля «Цень думкі нашай…»
па п’есе Францішка Аляхновіча «Цені».

Францішак Аляхновіч – вядомы беларускі драматург, акцёр, рэжысёр, знакавы сцэнічны дзеяч 1-й паловы XX стагоддзя, адзін са стваральнікаў прафесійнага тэатра на Беларусі. У яго літаратурнай спадчыне каля двух дзесяткаў сатырычных і бытавых камедый, вадэвіляў, фарсаў, меладрам. Апрача таго, Аляхновіч з’яўляецца аўтарам кнігі ўспамінаў «У капцюрох ГПУ». Фактычна ён першы з пісьменнікаў узняў заслону над рэальнасцю сталінскага рэжыму, паказаў масавы тэрор, арышты невінаватых, панаванне цэнзуры, расчараванне інтэлігенцыі ў савецкім ладзе жыцця.

Францішак Аляхновіч непасрэдна звязаны з нашым тэатрам. У 1926 годзе ён быў першым загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра другога (цяперашняга тэатра імя Якуба Коласа). Пазней беспадстаўна рэпрэсаваны органамі ГПУ, Аляхновіч адбываў пакаранне на Салавецкіх астравах, праз сем гадоў абменены на палітвязня Браніслава Тарашкевіча, таксама знакавай асобы для Беларусі, стваральніка першай Беларускай граматыкі для школ. 3 сакавіка 1944 г. Аляхновіч быў застрэлены ў кватэры ў Вільні, напэўна, падасланым агентам НКУС. Аляхновіч. Час мінуў, і наперакор ідэалагічным табу імя беларускага драматурга, слыннага культурнага дзеяча вярнулася да жыцця. Знакавым з’яўляецца тое, што Коласаўскі тэатр звяртаецца да твораў Францішка Аляхновіча ў свой юбілейны год.

…Сюжэт п’есы «Цені» захапляе. Бацька сямейства Сцяпан меў надзвычай узвышаныя парыванні і прагу да творчасці, але з часам яны пераўтвараліся ў выключна эгаістычныя памкненні. У юнацтве ён спрычыніўся да заўчаснай гібелі былой каханай, якая нечакана «ўваскрэсла» ў вобразе маладой кватаранткі Матыльды. У яго спапялелай душы, здаецца, адраджаюцца былыя пачуцці. Тая ж дзяўчына запальвае жарсць і ў сэрцы 18-гадовага паэта і летуценніка Міхася, сына Сцяпана і Марыі. Адносіны ўсё больш пераблытваюцца…

П’еса напісана пад моцным уплывам драматургаў-сімвалістаў мяжы XIX-XX стагоддзяў Г.Гаўптмана, Л.Андрэева, С.Пшыбышэўскага. Па свайму зместу «Цені» – гэта адвечны сумны роздум пра тое, як гінуць у чалавеку духоўныя памкненні, пра цяжкія ўмовы жыцця, якія прымушаюць скарыцца нават тых, хто быў багата адораны прыродным талентам.

Зямны чалавек не можа не грашыць. Але Аляхновіча цікавіць не сам акт грэшнасці, не само дзеянне, а тое, што адбываецца пасля: ступень асуджанасці чалавека за ўчыненае, маральная плата, пакаранне за зло. Героі яшчэ пры жыцці павінны прайсці «кругі пекла», не менш пакутлівыя за дантаўскія. А многім з іх, быццам будучым персанажам Сартра і Камю, нарыхтаваны выбар «пагранічнай сітуацыі» – жыць ці памерці.

Спектакль «Цень думкі нашай…» – дыпломная работа выпускніцы рэжысёрскага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, вядучага майстра сцэны Коласаўскага тэатра Ніны Обухавай (кіраўнік курса заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка). У спектаклі занятыя: вядучыя майстры сцэны Наталля Аладка (Марыя, жонка Сцяпана) і Георгій Лойка (Сцяпан), артысты Ульяна Ацясава (Матыльда) і Раман Салаўёў (Міхась).

Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!
Сачыце за афішай!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка