ВАЛЕРЫЙ АНІСЕНКА АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙ ТРАГЕДЫЯЙ «МАКБЕТ»

Сёння, 5 чэрвеня 2014 года, свой юбілей адзначае Валерый Анісенка. Тым, хто зацікаўлены жыццём тэатральнай Беларусі, не трэба распавядаць пра гэтага чалавека. Дырэктар – мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, акадэмік Міжнароднай Кірыла-Мяфодзьеўскай акадэміі славянскай асветы...

Але ж ці гэтыя пасады, рэгаліі робіць Валерыя Анісенку чалавекам тэатра, чалавекам мастацтва?

Не. Проста Валерый Данілавіч аддаў усё сваё жыццё творчасці – на радыё, пад аб’ектывам відэакамеры, на сцэне. Проста ён ніяк не жадае супакоіцца і ўвесь час ірвецца наперад. Проста ў ягонай душы гарыць агонь – агонь нявыказаных слоў, няспетых песняў, нясыграных роляў… Проста…

Сваё 70-годдзе Валерый Анісенка адзначае спектаклем – трагедыяй «Макбет» Уільяма Шэкспіра. Сёння ў Мінску, у Купалаўскім тэатры, збяруцца родныя, сябры, знаёмыя… Сёння пральецца з вачэй Валерыя Анісенкі сляза шчасця: усё не дарэмна, калі таленавіта іграюць акцёры, калі шчырае вітае глядач, калі сцэна не адпускае, але кліча зноў і зноў…

Няхай жа стае здароўя, сіл, натхнення на чарговыя вяршыні тэатральнага мастацтва! Няхай любая сцэна прымае як роднага, як свайго! Няхай родныя, сябры будуць надзейнай падтрымкай і добрай кампаніяй! Будзьце шчаслівым і верным самому сабе!

Да шчырых віншаванняў далучаецца паэт Сяргей Грахоўскі.

Паставіць не кропку, а коску,
Адчуць і ў знямозе красу,
І кроплю гарачага воску
Змахнуць са шчакі, як слязу.

Даўно дагарэлі каліны,
Дарога здаецца даўжэй,
Бягуць за хвілінай хвіліны,
І кожная з іх даражэй.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка