«У СПЕКТАКЛІ ПРЫСУТНІЧАЕ САМ ШУКШЫН». ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ З НАГОДЫ ПРЭМ’ЕРЫ СПЕКТАКЛЯ «ЯШЧЭ РАЗ ПРА КАХАННЕ»

Традыцыйна перад кожнай прэм’ерай спектакля ў Коласаўскім тэатры адбываецца прэс-канферэнцыя. Сёлета жыццёвыя гісторыі «Яшчэ раз пра каханне» заканчваюць 93-і тэатральны сезон. З журналістамі новую пастаноўку абмяркоўвалі рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў, артысты Пятро Ламан, Георгій Лойка, Арцём Блахін, Святлана Сухадолава, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі. Яны падзяліліся сваімі ўражаннямі пра пяць розных гісторый пра каханне, сабраных ў адзін тэатральны аповяд.

Юрый Пахомаў: «Калі я прыехаў акцёрам працаваць у Львоўскі тэатр Савецкай Арміі, то першае, што я пабачыў на сцэне – прэм’еру па Шукшыну «А поутру они проснулись...». І на спектаклі я адчуў танальнасць, інтанацыю Шукшына, якую ні з чым не зблытаеш. Радасна, што ў нас таксама ўсё атрымліваецца зухавата, гарэзліва. Тэатр – гэта ўвогуле такая гісторыя, калі праз акцёра да гледача даносіцца радасць творчасці таго ці іншага аўтара.

З многімі акцёрамі я працаваў раней. Вельмі парадавалі маладыя акцёры Арцём Блахін, Арцём Герак, Уладзіслаў Жураўлёў, Аляксей Стома, якія фактычна ствараюць касцяк спектакля, бо задзейнічаны ў кожнай частцы спектакля ў большай ці ў меншай ступені. Яны апраўдалі мае спадзяванні. Яны мяне пачулі.

Складанасць у тым, што ў Шукшына вельмі шмат аўтарскага тэксту, і акцёрам яго трэба было прысвоіць у вобразах. І праз гэта, а таксама праз увасабленне некалькіх вобразаў дазваляюць стварыць неабходную атмасферу, аб’ём, свабоду ігры. Менавіта ігры – тое, што з’яўляецца каштоўнасцю ў тэатры. І бачна, што акцёры атрымліваюць ад гэтага задавальненне. І няма ў гэтым нейкай абавязковасці».

Георгій Лойка: «З Юрыем Аляксеевічам цудоўна працаваць. З 1997-га года мы супрацоўнічаем з ім, са спектакля «Утаймаванне наравістай». Рэжысёр выкладаўся напоўніцу, каб данесці да артыстаў сваю ідэю».

Святлана Сухадолава: «Спектакль вельмі насычаны. Калі толькі пачаліся чыткі, я не разумела, як за такі кароткі тэрмін можна зрабіць такі матэрыял. Але дзякуючы рэжысёру, арганізацыі прасторы, усё атрымалася. Усе рэпетыцыі праходзілі арганічна, была свабода ў створанай дакладнасці, тады мне было лёгка. Я працавала ў радасць, было вельмі насычана энергетычна, і нам перадаваўся тэмперамент рэжысёра, працуем у адным рытме».

Арцём Блахін: «З Юрыем Аляксеевічам я сутыкнуўся некалькі год таму, калі думаў, што буду іграць у спектаклі «Дзіўная місіс Сэвідж». Але не атрымалася. У гэтым спектаклі ў мяне роляў напоўніцу. Шэсць вобразаў! Я вельмі задаволены, і ўзяў бы яшчэ, калі б далі».

Пятро Ламан: «У любога сур’ёзнага пісьменніка прадметам даследавання з’яўляецца жыццё чалавечага духу. У нашым спектаклі рэжысёр заўсёды ведае, чаго ён хоча. У гэтым радасна з ім працаваць, ён падказвае драбнюткія дэталькі, якія для мяне з’яўляюцца каласальнай крыніцай эмоцыі, патрэбнай для Шукшына. Эмоцыя нараджаецца сама, яе трэба толькі стрымаць».

Я іграю адну ролю ў частцы «Восенню». І рэжысёру ўдалося моцна яго напоўніць. Напрыклад, рака ўвасабляецца і як сама плынь, як сімвал часу, як вечнасць, з якой мы выйшлі і куды пойдзем, і тыя людзі, якія жывуць на гэтай рацэ.

Рэжысёр паставіў задачу іграць, гаворачы аўтарскі тэкст, пераведзены ў дыялог. У гэтым спектаклі прысутнічае яшчэ адзін герой – сам Шукшын, ён жыве, ён дзейнічае на сцэне».

Квіткі на прэм’еру спектакля «Яшчэ раз пра каханне»
можна набыць у касе тэатра (62-63-81)
або на сайце
kvitki.by.

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка