ТВОРЧЫ ВЕЧАР ЛЯВОНА АГУЛЯНСКАГА

Сустрэчы з аўтарамі п’ес, па якіх пастаўлены спектаклі, – заўсёды нечаканыя і поўныя сюрпрызаў.

Камедыя «Што баліць?», пастаўленая Валерыем Анісенкам па п’есе пісьменніка Лявона Агулянскага, убачыла свет ў сакавіку 2013 года. Аўтар вырашыў прыехаць у Віцебск, каб самаму пабачыцца з коласаўцамі і гледачамі.

У праграме вечара:
- прэзентацыя твораў пісьменніка

- расповяд пра супрацоўніцтва з тэатрамі Ізраіля і Беларусі
- выступленні коласаўцаў
-
адказы на пытанні

Творчы вечар Лявона Агулянскага пачнецца 5 кастрычніка, у суботу, а 20-й гадзіне, у тэатральнай гасцёўні. Перад творчым вечарам у вялікай зале Коласаўскага тэатра адбудзецца паказ камедыі «Што баліць?». Пачатак – а 18-й гадзіне.

 

«...Жыццё не бясконцае. Мінулае мінула, заўтра ў тумане, ёсць толькі сёння.
Калі мы зразумеем гэта, то будзем жыць інакш: мудрэй, справядлівей, больш сумленна».
З артыкула «Тэатральны раман доктара Агулянскага» на навінавым інтэрнэт-партале IzRus

Лявон (Леанід Ільіч) Агулянскі нарадзіўся ў Ленінградзе ў 1959 годзе. У родным горадзе ён скончыў медыцынскі інстытут імя Паўлава, а пазней працаваў уролагам ў клініцы пры гэтым жа інстытуце. У Ізраіль Агулянскі пераехаў у 1988 годзе, дзе працягнуў займацца медыцынай. У 90-х ён служыў бартавым лекарам на суднах ваенна-марскіх сіл Ізраіля, а пазней праходзіў у якасці флоцкага доктара рэзервісцкую службу. У 2002 годзе заснаваў уласную клініку ў Халоне, дзе і практыкуе па гэты дзень.
Задумвацца пра пісьменніцкую творчасць Лявон Агулянскі пачаў яшчэ ў войску, аднак медыцына не пакідала вольнага часу. Тэматыка яго твораў пераважна звязана з ваеннай службай. Лёгкі стыль яго кніг, якія ўзнімаюць сур'ёзныя жыццёвыя праблемы, палюбіўся чытачам.
Лявон Агулянский – аўтар раманаў «Рэзервіст» , «Няруская рулетка» , зборнікаў аповесцяў і апавяданняў «Візіт у Залюстроўе», «Паралельныя крывыя», «Вырашае імгненне» , «Бег дзеля жыцця». Ён з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі і Ізраіля, уваходзіць у Міжнародную Федэрацыю рускамоўных пісьменнікаў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.П.Чэхава (2009).
Акрамя прозы, Лявон Агулянскі піша тэксты да песень. Актыўна супрацоўнічае з кампазітарам Аркадзем Хаслаўскім, у суаўтарстве з якім выпусціў два дыскі песень: «Сіняя смутак» і «Мы былі маладыя...».

У жніўні 2013 Лявон Агулянскі прыняты ў Гільдыю драматургаў Амерыкі. Яго п'еса «Драўляны тэатр» пастаўлена ў тэатры «Матара» (Ізраіль), «Гняздо вераб'я» – у тэатры «Матара» (Ізраіль) і Рускім драматычным тэатры Літвы (Вільня), «Што баліць?» – у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Мінск) і Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка