СЁННЯ, 30 САКАВІКА, АРТЫСТКА НАТАЛЛЯ АЛАДКА СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ!

Дарагая Наталля Аляксандраўна!
Віншуем Вас, таленавітую артыстку і непаўторную жанчыну, з юбілеем!
Жадаем, каб толькі дабром і пяшчотай адгукаўся вам Сусвет, каб Натхненне і Захапленне сваёй справай гэтак і надалей ішлі з вамі поруч. Сонейка вам на шляхах, прыхільнасці і ўдзячнасці ад навакольных, здароўя і імпэту невычэрпнага. А галоўнае – любові ўсеабдымнай! І верш Эдуарда Акуліна – для Вас.
Жанчына – сасуд без дна…
Дакладней – Сусвет сусветаў.
Сам Бог у яго віна
наліў, каб натхняць паэтаў.
Жанчына – сасуд без дна
для тых, хто душой нядробны,
Камусьці – фрагмент рабра,
узноўлены для Адама…
А мне – акіян святла –
Каханая, Муза, Мама.
Р.S. 27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, Наталля Аладка атрымала ганаровы знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Добавить комментарий