IN-side-OUT, або «ПРАКЛЯТЫ ДУБЛІН», ГАТОВЫ ДА ПАКАЗУ!

Новая эксперыментальная пляцоўка ў другі раз запрашае сваіх гледачоў.

29 чэрвеня, у суботу, у 11.00 адбудзецца адкрыты паказ спектакля «IN-side-OUT» – менавіта такую назву атрымала ў Коласаўскім тэатры эксперыментальная пастаноўка п’есы ірландскага драматурга Энда Уолша «Пракляты Дублін».

Спектаклі, пастаўленыя паводле гэтай п’есы, ужо напрацягу некалькіх год хвалююць і здзіўляюць гарады Еўропы. Сваё бачанне п’есы прапанавала рэжысёр Таццяна Навумава, якая сама зараз жыве і працуе ў Германіі. Цікавае сцэнаграфічнае вырашэнне для гэтага няпростага і, скажам шчыра, нязвыклага для жыхароў Віцебска матэрыялу знайшоў мастак Андрэй Жыгур.

Асаблівасць праекту яшчэ і ў сціслых тэрмінах яго рэалізацыі (у стылі «майстар-класу»), і ў незвычайным акцёрскім складзе. На гэты раз тэатр вырашыў даць магчымасць самым таленавітым пачынаючым артыстам нашага горада сыграць на прафесійнай сцэне побач з коласаўцамі. Такім чынам, у спектаклі занятыя выпускнікі Віцебскага каледжа мастацтваў і навучэнцы тэатральных студый нашага горада. Прыходзьце іх падтрымаць!

Гэта сапраўды нешта новае, і, мяркуем, мусіць зацікавіць. Таму 29 чэрвеня чакаем вас. Уваход, вядома – вольны. А вось колькасць месцаў – абмежаваная. Узроставае абмежаванне – 16+.

Фота Марыны Катляровай.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка