СЦЭНІЧНЫЯ ЧЫТАННІ «ШКОЛЬНЫ ТЭАТР» ПРОЙДУЦЬ НА СЦЭНЕ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА ў 21-ы РАЗ

У 21-ы раз Коласаўскі тэатр ладзіць конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр». Нагадаем, што праводзіцца ён сярод драматычных калектываў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі. У многім ён спрыяе і садзейнічае папулярызацыі сцэнічнага мастацтва, а таксама беларускай літаратуры, асабліва драматургіі (як класічнай, так і сучаснай) сярод дзяцей і падлеткаў, культывацыі культурных, духоўных каштоўнасцей. Нас падтрымліваюць у гэтай карыснай справе аддзел адукацыі, спорту і турызму разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама. Спрыяюць таксама віцебскае абласное аддзяленне Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, раённыя камітэты прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.

Сёлета па выніках раённых конкурсаў былі адабраны 13 калектываў для паказу сваіх творчых работ ужо на пляцоўцы тэатра. Адны пастаўлены па вядомых творах беларускіх аўтараў. Многія заўзятары тэатра стварылі свае, арыгінальныя драматычныя творы.

Конкурсная праграма адкрыецца 15 мая а 10-й гадзіне раніцы ў тэатральнай гасцёўні тэатра імя Якуба Коласа. На другі дзень там жа, а 14-й гадзіне, глядач убачыць гасцявую праграму і ўзнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё конкурсу.

Журы ў гэтым годзе ўзначальвае народная артыстка Беларусі Святлана Акружная.

Чакаем вас на конкурсных паказах!

Уваход вольны.

Афіша «Сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-21»

У тэатральнай гасцёўні Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа

15 мая 2017 года (панядзелак)

10.00 Урачыстае адкрыццё «Сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-21»
10.15 «Багатая спадчынніца». Аўтарскі спектакль Таццяны Быкавай. Тэатральны калектыў «Прэм’ера»гімназіі №1. Кіраўнік Таццяна Быкава.
10.50 «Грыша, Грышка, Рыгор Аляксандравіч» паводле п’есы Аляксандра Хацкевіча. Школьны тэатр СШ №28. Кіраўнік Зоя Таранеўская.
11.25 «Медальён». Аўтарскі спектакль Алеся Замкоўскага. Школьны тэатр «Шкаляр» СШ №22. Кіраўнік Алесь Замкоўскі.
12.00 «Адважныя парсючкі»Ягора Конева. Школьны тэатр «Арлекін» СШ №3. Кіраўнік Юрый Іваноўскі.
12.35 «Не пакідай мяне…»Аляксея Дударава. Тэатральная студыя СШ №2. Кіраўнік Алена Іванова.
13.40 «Птушыны суд»Сяргея Кавалёва. Тэатральная студыя СШ №23. Кіраўнік Мікалай Бандарэнка.
14.15 «Пакінутае дзіця»паводле апавядання Алены Масла. Тэатральны гурт «Пігмаліён» СШ №35. Кіраўнік Лілія Пятрова.
14.50 «Несапраўднае жыццё». Аўтарскі спектакль Ганны Мішкавец. Школьны тэатр «Планета дзяцінства» СШ №24. Кіраўнік Ганна Мішкавец.
15.25 «Пра мужыка, які на неба лазіў». Аўтарскі спектакль Аляксандры Раманавай. Узорная тэатральная студыя «Дарослыя дзеці» гімназіі №8. Кіраўнік Аляксандра Раманава.
16.00 «Апошні шанц» паводле Васіля Быкава. Школьны тэатр «Крыніцы» СШ №31 . Кіраўнік Людміла Купчанка.
16.35 «Я буду жыць!..» паводле п’есы Сяргея Кавалёва «Пацалунак ночы». Тэатральны гурт «Дэбют» СШ №46. Кіраўнік Ірына Салаўёва.
17.10 «Не пакідай мяне…» Аляксея Дударава. Узорны тэатральны калектыў «Прэм’ера» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кіраўнік Канстанцін Ганчароў.
17.45 «Вельмі стары сеньёр з вялізнымі крыламі» Андрэя Курэйчыка. Тэатральная студыя «Перазагрузка» Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кіраўнік Наталля Шлімакова.

16 мая 2017 года (аўторак)

14.00 Гасцявая праграма.
«Чаму я не люблю сваю бабулю» Дзіяны Балыка. Школьны тэатр «Т-34» СШ №34. Кіраўнік Галіна Мароз.
«Лекі ад меланхоліі» Рэя Брэдберы. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
15.00 Падвядзенне вынікаў і ўрачыстае закрыццё «Сцэнічных чытанняў «Школьны тэатр-21».

Рэжысёр сцэнічных чытанняў Ніна Обухава.
Мастак – Святлана Макаранка.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка